Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За 8 месяцаў зняволення Казулін страціў 30 кілаграмаў 17:10, 22/11/2006
У Віцебскай калёніі працягваецца галадоўка былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які пратэстуе супраць улады Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Жонка палітвязня Ірына Казуліна паведаміла “Радыё Свабода”, што Аляксандар Казулін цяпер важыць 73 кіляграмы. Рост палітыка — 188 сантымэтраў. Да арышту 25 сакавіка Казулін важыў 103 кіляграмы.
22 лістапада пайшоў 34-ты дзень галадоўкі Аляксандра Казуліна. Вось што сёньня стала вядома жонцы палітыка пра стан ягонага здароўя:
-- Датэлефанавацца да адміністрацыі калёніі амаль немагчыма: тэлефоны начальніка і ягоных намесьнікаў не адказвалі. Між тым, акрамя адміністрацыі, цяпер няма іншых крыніц, якія б маглі даць інфармацыю пра здароўе Аляксандра Казуліна. Адвакату Казуліна Ігару Рынкевічу адмовілі ў сустрэчы зь ім на той падставе, што побач з Казуліным заўсёды знаходзіцца нехта з дактароў і таму нібыта немагчыма забясьпечыць канфідэнцыйнасьць кантактаў.
Да 15 лістапада разам з Казуліным галадаў былы дэпутат Сяргей Скрабец, які цяпер на волі. Апошні раз сваякі Аляксандра Казуліна атрымалі ад яго ліст з калёніі 2 лістапада.