Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Мілінкевіч збірае подпісы на Віцебшчыне 14:25, 22/11/2006
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у найбліжэйшыя тры дні будзе займацца зборам подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў на Віцебшчыне. Сёння ён разам з чальцамі ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў на дэпутатаў у мясцовыя саветы наведае Дуброўна і Воршу, на заўтра запланаваная паездка ў Навалукомаль, Полацк і Наваполацк. Пазаўтра Аляксандар Мілінкевіч наведае Віцебск.