Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барацьба з незалежнымі кандыдатамі: звальненні з працы, пагрозы, выключэнні з вну
15:16, 22/11/2006

На актывістаў кампаніі “За свабоду”, якія заявілі аб сваім жаданні балатавацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў на выбарах, якія адбудуцца ў студзені 2007 года, па-ранейшаму аказваецца ціск. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 каардынатары кампаніі “За свабоду” па г.Менску, некалькіх актывістаў ужо пазбавіліся працы, на некаторых пачалі аказваць ціск супрацоўнікі КДБ. Студэнтам, якія збіраюць подпісы за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, пагражаюць выключэннем з вну.

Гэтымі днямі працы пазбавіліся актывісты кампаніі “За свабоду” Максім Плешчык і Максім Залескі. Плешчык быў звольнены з ААТ “Скоринина”, дзе ён працаваў пакавальшчыкам, а Залесскі з ІП “Планета игр”. Па словах актывістаў, у абодвух выпадках звальнення з прадпрыемстваў адбываліся па ўказцы “зверху”: кіраўніцтву прадпрыемстваў тэлефанавалі з адпаведных службаў і “раілі” звольніць апазіцыйна накіраваных супрацоўнікаў.

Сёння раніцай пагроза звальнення навісла і над слесарам-рамонтнікам Менскага аўтазавода Аляксандрам Дульчыкам. Кіраўніцтва прадпрыемства папярэдзіла Дульчыка, што ён “дарма” балатуецца ў дэпутаты.

Актывісту кампаніі “За свабоду” Алегу Клюшне сёння патэлефанаваў невядомы чалавек, прадставіўся супрацоўнікам КДБ і прапанаваў сустрэцца і “пагаварыць”. Калі ж Клюшня адмовіўся ад сустрэчы, супрацоўнік КДБ папярэдзіў, што будзе гутарыць з ім “праз кіраўніцтва прадпрыемства”.

Студэнта Сяргея К., які збіраў подпісы за вылучэнне Алега Клюшні кандыдатам у дэпутаты, гэтымі днямі выклікалі ў дэканат аднаго з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі і прыстрашылі выключэннем з універсітэта, калі ён не спыніць збор подпісаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: