Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве за збор подпісаў затрыманы апазіцыянер 14:30, 22/11/2006
21 лістапада ў Барысаве быў затрыманы сябра БСДП (Грамада), праваабаронца і журналіст Алесь Абрамовіч. Як паведамляе прэс-служба БСДП(Г), Абрамовіча затрымаў міліцыянскі патруль на цэнтральнай плошчы Барысава ля Дома гандлю, дзе ён збіраў подпісы пад Пасланнем свабоды. У мясцовым ГАУС старшына міліцыі Аляксандр Маняк склаў на Абрамовіча пратакол адміністратыўнага характару і канфіскаваў шэсць экземпляраў Паслання.
Разам з гэтым сутнасць правапарушэння ў пратаколе так і не была выкладзеная. Зараз барысаўскага сацыял-дэмакрата можа чакаць позва ў суд, толькі не вядома, у адпаведнасці з якім артыкулам КаАП.