Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя флэш-мобы прайшлі ў Міжнародны дзень тэлебачання (Фота) 18:01, 22/11/2006
21 лістапада моладзевыя актывісты правялі ў Менску некалькі флэш-мобаў, прысвечаных Міжнароднаму дню тэлебачання. Ля станцыі метро “Усход” была праведзеная акцыя “Хочам рознага!”, падчас якой удзельнікі выгрузілі на праспекце Ф.Скарыны (Незалежнасці) некалькі кардонных скрынь, якія увасабляюць тэлевізійныя экраны. На скрынях было напісана “СТВ”, “БТ”, “ОНТ” (тры беларускіх дзяржаўных тэлеканалы – заўв. Рэд), да кожнага з іх быў прымацаваны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Суседняя з імі скрыня, “экран” якой адлюстроўваў толькі пытальнік, патрабаваў адказу: чаму ў незалежнай дзяржаве, дзе абвешчаная свабода слова і свабода меркаванняў, існуюць толькі такія тэлеканалы, якія кантралююцца дзяржавай і адлюстроўваюць толькі яе пункт гледжання.
Другая акцыя, “Інтэрв`ю”, была праведзеная насупраць галоўнага ўваходу ў супермаркет “Суседзі” па вуліцы Сурганава. “Здымачная группа” Першага нацыянальнага тэлеканала, якая складаецца з аператара і інтэрв`юера, прапаноўвала мінакам выказаць шчырае і непадробнае захапленне самым “чэсным” беларускім тэлеканалам, даступным для прагляду. “Смех і ўхвала мінакоў сталі індыкатарам таго, што наша нацыя вельмі “любіць” сваё, дзяржаўнае тэлебачанне, і абавязкова будзе гатовая павіншаваць яго супрацоўнікаў з прафесійным святам і ў наступным годзе", – адзначылі ўдзельнікі акцыі.