Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ярмошына: Абыйдземся без міжнародных назіральнікаў
14:27, 22/11/2006

Беларусь не будзе запрашаць на мясцовыя выбары міжнародных назіральнікаў. Гэта яшчэ раз пацвердзіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю, апублікаваным у сённішнім нумары газеты “Местное самоуправление”.

“Сусветная практыка ідзе па шляху незапрашэння міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары. Наша дзяржава вырашыла не быць “белай варонай” сярод іншых краінаў і таксама не запрашае міжнародных назіральнікаў”, – сказала Л.Ярмошына. Акрамя таго, па словах кіраўніцы ЦВК, у Беларусі “няма праблем з нацыянальным назіраннем”. “Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па колькасці суб’ектаў, якія маюць права накіроўваць нацыянальных назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі”, – падкрэсліла Л.Ярмошына.

Яна адзначыла таксама, што выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць вельмі спакойна, ажывіцца яна толькі пасля таго, як пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў (з 5 па 14 снежня), а таксама перыяд агітацыі. У пераважнай большасці акруг старшыня ЦВК не чакае асобай палітычнай барацьбы, паколькі ў іх адсутнічае канкурэнцыя кандыдатаў. “У Менску жа барацьба будзе назірацца ў любым выпадку, таму што там у выбарах удзельнічае досыць вялікая колькасць асоб, якія вядомыя ў нашай палітыцы”, – сказала Л.Ярмошына.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: