Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ад Казуліна патрабуюць устаць на «шлях выпраўлення»
17:18, 22/11/2006

Скарга экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, якая аспрэчвае правамернасць вынесенага яму судом Маскоўскага раёна Менска прысуду, будзе разгледжаная гарсудом да 30 лістапада.

Як паведамілі “Інтэрфаксу” у сераду ў канцылярыі Менскага гарсуда па крымінальных справах, паводле закона рашэнне па скарзе ў наглядным парадку прымае старшыня суду. У нагляднай скарзе, пададзенай прыкладна месяц таму, гаворыцца, што абарона лічыць рашэнне касацыйнай інстанцыі, якая адмовілася адмяніць прысуд суду Маскоўскага раёна Менска пазапраўным і неабгрунтаваным. “У скарзе абарона просіць прысуд адмяніць, справу спыніць за адсутнасцю складу злачынства", – сказаў адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч.

Як паведамілі “Інтэрфаксу” у выпраўленчай калоніі (ВК) нумар 3 у Віцебску, дзе адбывае пакаранне А.Казулін, ён “адмовіўся напісаць заяву аб тым, што ён гатовы стаць на шлях выпраўлення, знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі”. У сувязі з гэтым у калоніі сказалі, што па існуючым заканадаўстве “абсалютна ўсім асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчых установах рэспублікі, даецца права напісаць заяву аб тым, што яны гатовыя стаць на шлях выпраўлення, і гэта дае ім шанец на змякчэнне пакарання”.

І.Рынкевіч адзначыў, што “А.Казулін не лічыць сябе вінаватым, таму не напісаў такую заяву”. Адвакат паведаміў, што дэпартамент выканання пакаранняў МУС матываваў адмову яму ў сустрэчах з А.Казуліным тым, што “побач з асуджаным увесь час знаходзіцца лекар і кантралюе стан здароўя асуджанага”.

А.Казулін быў асуджаны 13 ліпеня цяперашняга года па арт. 339 ч. 2 і арт 342 ч. 1 УК Беларусі (Злоснае хуліганства і арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ён прысуджаны да 5,5 гадоў зняолення з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. З 20 кастрычніка 2006 года А.Казулін пачаў галадоўку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: