Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Газпром” пашырае сваю медыяімперыю: зараз расейскі газавы манапаліст, падкантрольны дзяржаве, дабраўся і да адной з самых чытальных газет у краіне. Пры гэтым важную ролю ў пагадненні гуляюць прэзідэнцкія выбары ў Расеі 2008 года, піша ў сераду Financial Times Deutschland, нямецкі аналаг брытанскай газеты Financial Times.
Купля бульварнай газеты “Комсомольская правда” павінна адбыцца ў пачатку наступнага года, паведаміў у аўторак генеральны дырэктар холдынга “Газпром-медыя” Мікалай Сянкевіч. Гэтае пагадненне няпростае, заявіў Сянкевіч, аднак ён не бачыць сур’ёзных перашкодаў для яго заключэння.
У руках “Газпрома” ужо знаходзяцца расейскія тэлеканалы НТВ, ТНТ і “НТВ-Плюс”, а таксама газета “Известия” (шэф-рэдактарам якой з`яўляецца Уладзімір Мамантаў, які раней займаў аналагічную пасаду ў “Комсомолке” – заўв. NEWSru.com), пяць радыёстанцый, у тым ліку “Эхо Москвы”, выдавецтва “Семь дней” (часопісы “Итоги”, “Семь дней”, “Караван историй” і “Штаб-квартира”).
Па дадзеных даследчай кампаніі TNS Gallup Media, чытацкая аўдыторыя “Комсомольской правды” складае каля 2,1 млн у дзень. Для газеты характэрна некрытычнае асвятленне падзей па дачыненні да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Крытыкі Пуціна дакараюць яго ў тым, што ён абмяжоўвае свабоду слова, падпарадкоўваючы кантролю дзяржаўных кампаній самыя важныя выданні і тэлеканалы. Як адзначаюць назіральнікі, Крэмль зацікаўлены ў атрыманні яшчэ большага кантролю над СМІ перад прэзідэнцкімі выбарамі 2008 года.
“Газпром”, кіраўнік якога Аляксей Мілер з`яўляецца даверанай асобай Пуціна, у апошнія чатыры гады інтэнсіўна скупляе кампаніі і долі. Нараўне з медыйнымі кампаніямі ў спісе набыткаў “Газпрома” значацца кампаніі з электраэнергетычнай, атамнай і нафтавай галінаў. Ільвіная доля акцый “Газпрома” засяроджаная ў руках расейскага ўрада, адзначае газета.