Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка паабяцаў беларусам катастрафічны год
12:22, 22/11/2006

Аляксандр Лукашэнка прагназуе, што наступны год у сувязі з падвышэннем цэнаў на расейскі газ будзе вельмі цяжкім для яго краіны. Па яго меркаванні, выхадам з цяжкага становішча можа быць павелічэнне вытворчасці і продажаў беларускіх тавараў за мяжой. “Гэта будзе вельмі цяжкі год, будзе катастрафічна цяжка. Нам, каб выжыць у гэтай цяжкай сітуацыі і быць багацей, трэба больш вырабляць і прадаваць. А гэта найжорсткая канкурэнцыя, і мы ў кагосьці, груба кажучы, павінны адабраць “кавалак хлеба і ўзяць нечы рынак”, – заявіў Лукашэнка ў сераду падчас паседжання ўрада краіны.

Кажучы пра пошукі новых крыніц энерганосьбітаў, Лукашэнка заклікаў кіраўніцтва кабінета міністраў, а таксама ўсе профільныя ведамствы “працавць у накірунку Венесуэлы, Ірана, Азербайджана”. “Гэта трэба зрабіць, калі мы жадаем захаваць краіну для нашых дзяцей, суверэнітэт і незалежнасць, каб нас кожны дзень, месяц, кожны год не ставілі да сценкі, не распіналі і не крычалі: “давай плаці за газ і нафту”, – лічыць беларускі кіраўнік.

Як вядома, адзначае Lenta.ru, у 2006 годзе Беларусь купляе расейскі газ па 46,68 даляраў за тысячу кубаметраў. Аб тым, што расейскі бок прапаноўвае Менску ў 2007 годзе купляць газ ужо па 200 даляраў, у пачатку лістапада заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, які ўдакладніў, што падвышэнне цэнаў будзе залежыць ад пагаднення па продажу “Газпрому” паловы нацыянальнай кампаніі “Белтрансгаз”. Пазней “Газпром” пацвердзіў словы Сурыкава.

Аднак пакуль Масква і Менск не дасягнулі дамоўленнасці па пагадненні з “Белтрансгазам”.


камэнтароў: 6

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: