|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларускаму аб’яднаньню студэнтаў Польшчы – 25 гадоў 11:44, 22/11/2006 Хто хаця б аднойчы быў на фэстывалі музыкі маладой Беларусі “Басовішча”, бадай, ніколі не забудзе атмасфэры гэтага фэстывалю, які свой назоў атрымаў ад абрэвіятуры назвы Беларускае аб`яднаньне студэнтаў – БАС, адсюль і “Басовішча”. Але БАС – гэта ня толькі сьвята беларускага року ў Гарадку. “Мы працуем увесь год. Гэта ня толькі канцэрты, але і паказы фільмаў, арганізацыя сустрэчаў, супрацоўніцтва зь іншымі студэнцкімі арганізацыямі”, -- гаворыць старшыня Беларускага аб`яднаньня студэнтаў Ілёна Карпюк. БАС у Варшаве – гэта добра вядомыя ня толькі мясцовым беларусам канцэрты “Беларускі андэграўнд”, беларускія вечарыны, сустрэчы. На пачатку 1980-х маладыя беларусы – ініцыятары стварэньня БАСу – былі захопленыя беларускай ідэяй, якая толькі пачынала па-сапраўднаму адраджацца на Беласточчыне, і на гэтай хвалі стварылі арганізацыю. Чым прыцягальны БАС для моладзі цяпер? “Вядома, сёньняшняе грамадзтва можа запрапанаваць моладзі шмат розных спосабаў бавіць вольны час. Але мы пераконваем, што варта прызначыць свой час і на грамадзкую дзейнасьць”, -- гаворыць Ілёна Карпюк. . Ілёна Карпюк кажа, што неўзабаве ў БАСе зьменіцца чарговае пакаленьне – да ўлады і актыўнай дзейнасьці ў арганізацыі прыйдуць новыя студэнты-беларусы. Плянаў шмат: “Басовішча”, вядома, гэта прыярытэт, але будуць і іншыя канцэрты. Хочам выдаваць беларускія кнігі, а таксама паспрабаваць выдаваць музычныя альбомы. Бо гэта тое, што пакідае па нас нейкі сьлед”. 25-цігодзьдзе БАСу гэтымі днямі адзначаюць у Варшаве і Беластоку.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|