Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Касацыйная скарга па справе Дашкевіча будзе разглядацца 15 сьнежня 17:03, 22/11/2006
Разгляд касацыйнай скаргі па справе лідэра “Маладога Фронта” Зьмітра Дашкевіча прызначаны на 15 сьнежня. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат актывіста Аляксандр Галіеў. Калегія па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду разгледзіць скаргу, і ў выпадку, калі не задаволіць яе, прысуд уступіць у законную сілу, і Зьмітра Дашкевіча этапуюць у калёнію.
Актывіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА ГУУС Менгарвыканкама. Учора яго наведаў адвакат.
Нагадаем, 1 лістапада Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён абвінавачаны ў парушэньні арт.193 – "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".