Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец: «Казуліна могуць пачаць карміць сілком, а гэта – смерць»
15:36, 22/11/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін 34 дні галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі. Па меркаванні былога палітвязня Сяргея Скрабца, які нядаўна выйшаў на волю з гэтай калоніі, не выключна, што ў самы блізкі час Аляксандра Казуліна могуць пачаць карміць сілком. “Магчыма, што па ўказцы “зверху” Аляксандра Казуліна пачнуць карміць сілком. Але гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Гэта смерць. Чалавека, які галадае такі доўгі тэрмін, неабходна змясціць у адмысловую рэанімацыйную палату і паступова, вельмі асцярожна, выводзіць з галадоўкі. З абавязковай згоды гэтага чалавека”, – заявіў Сяргей Скрабец у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Па меркаванні Сяргея Скрабца, магчыма, гэта чыннік таго, што начальнік калоніі “Віцьба-3” Віталь Агністыкаў сыйшоў на адпачынак. “Ніхто не хоча адказваць, калі, крый Божа, з Казуліным нешта здарыцца”, – лічыць былы дэпутат.

У былога палітвязня мала веры да апошніх заяў кіраўніцтва калоніі, аб тым, што зараз Казулін важыць 73 кілаграмы, “бадзёры” і “усмяхаецца”.

“Я думаю, што Аляксандр Казулін зараз можа важыць кілаграмаў 70 і яго вага працягвае памяншацца. Кажуць, што ён выглядае “бадзёра” – гэта здзек. Здароўе чалавека сур’ёзна пагаршаецца, падае тэмпература цела, ціск... Проста дзіка ўсё гэта чуць. Пусціце да Казуліна адваката, незалежнага лекара, навошта ж вы яго хаваеце ад усіх?!” – абураецца Сяргей Скрабец.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін галадае ў знак пратэсту супраць “існуючага ў Беларусі беззаконня” і патрабуе разглядзець сітуацыю ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: