Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі створаны Саюз левых партый 18:18, 22/11/2006
Беларуская партыя жанчын "Надзея", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў Беларуская 22 лістапада 2006 года падпісалі Дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый. Ад імя кожнай з партый дакумент падпісаны адпаведна Аленай Яськовай, Анатолем Ляўковічам і Сяргеем Калякіным.
У тэксце Дэкларацыі падкрэсліваецца, што асновай для такога рашэння трох партый сталі: фундаментальныя каштоўнасці сацыяльнай дэмакратыі – свабода, роўнасць, справядлівасць і салідарнасць; ідэйная блізкасць базавых прынцыпаў і палажэнняў партыйных праграм; усведамленне неабходнасці дэмакратычных ператварэнняў у Беларусі для яе далейшага эфектыўнага развіцця.
Заяўленыя мэты будучага Саюза змяшчаюць як задачы агульнадэмакратычнага характару, рашэння якіх левыя партыі будуць дамагацца, працуючы сумесна з партнёрамі па кааліцыі аб`яднаных дэмакратычных сіл і ўмацоўваючы дадзеную кааліцыю, так і прыярытэтныя сацыяльныя задачы левага руху Беларусі.
У мэтах арганізацыйнага афармлення Саюза левых партый і падрыхтоўкі яго ўстаноўчага з`езду, правядзенне якога мяркуецца 17 снежня 2006 года, на парытэтных пачатках сфармаваны арганізацыйны камітэт. Да ўстаноўчага з`езду адбудуцца паседжанні вышэйшых кіруючых органаў трох партый, кожная з якіх павінна будзе прыняць рашэнне аб удзеле ў Саюзе.