Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
В Витебске задержан Александр Милинкевич
22:32, 23/11/2006

Лидер демократических сил Беларуси Александр Милинкевич был задержан сегодня в 22.00 на въезде в Витебск. Об этом пресс-центру Хартии’97 сообщил пресс-секретарь лидера оппозиции Павел Можейко. Автомобиль, в котором ехал политик, остановили сотрудники ГАИ и милиции, которые заявили, что Милинкевич якобы похож на человека, который был виновником произошедшего недавно ДТП, в результате которого погибли люди. Этот человек будто бы скрылся с места преступления и сейчас находится в розыске.

 ПАЛIТЫКА 

Лидеры политических партий просят встречи с российским послом
18:37, 23/11/2006

Лидеры ряда политических партий обратились с предложением о встрече к послу России в Беларуси Александру Сурикову. Как сообщает пресс-служба ОГП, лидер Партии коммунистов белорусской Сергей Калякин, зампредседателя Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Анатолий Левкович, лидер Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько, лидер Партии свободы и прогресса Владимир Новосяд и глава Белорусской партии «Надзея» Елена Еськова полагают, что такая встреча была бы актуальной и взаимно полезной, особенно в преддверии саммита глав государств СНГ.

Минск ожидает оценку Белтрансгаза уже завтра
18:17, 23/11/2006

Как сообщает Reuters, вице-премьер Беларуси Владимир Семашко ожидает, что голландский банк ABN AMRO 24 ноября назовет стоимость белорусского газотранспортного монополиста Белтрансгаза, передачу которого под контроль "Газпрома" Россия называет условием сохранения низких цен на газ для Минска.

Лукашэнка хоча саюзу з Украінай
18:13, 23/11/2006

Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўпершыню прымаў групу ўкраінскіх журналістаў. Прадстаўнікі каля сарака сродкаў масавай інфармацыі наведалі ў арганізаваным беларускай уладай туры Гомельшчыну й Магілёўшчыну, Менск. Журналісты пабывалі на прамысловых прадпрыемствах і мэмарыялах Хатынь, “Лінія Сталіна”. Падчас размовы зь імі Аляксандар Лукашэнка закранаў ня толькі дачыненьні Кіева й Менску, але і вёў завочную спрэчку з Масквой.

Каардынатар «Еўрапейскай кааліцыі»: «Еўропа дае Беларусі шанец»
17:54, 23/11/2006

Каардынатар “Еўрапейскай кааліцыі”, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч пракаметаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 намер Еўрапейскага Звяза супрацоўнічаць з Беларуссю ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў абмен на ўступ краіны на шлях дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона.

Палітвязня Мікалая Статкевіча не пускаюць да хворага бацькі
17:14, 23/11/2006

Лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў, палітвязня Мікалая Статакевіча, які адбывае тэрмін пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, не пускаюць да хворага бацькі ў г. Баранавічы Берасцейскай вобласці.

Аляксей Шыдлоўскі вызвалены
16:33, 23/11/2006

Моладзевыя актывісты Аляксей Шыдлоўскі і Васіль Жакаў, якія былі затрыманыя сёння ў цэнтры Менска за распаўсюджванне налепак “Джынс – за свабоду!”, вызваленыя. У Партызанскім РУУС Менска ў дачыненні актывістаў быў складзены пратакол аб парушэнні Указу прэзідэнта №31 “Аб добраўпарадкаванні жыллёвага фонду”. У актывістаў таксама канфіскавалі больш за 100 налепак.

Зміцер Бандарэнка: «Лукашэнку і Ярмошыну павінны неадкладна арыштаваць»
16:25, 23/11/2006

“Усё роўна, у які бок Лукашэнка і Цэнтрвыбаркам сфальсіфікавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Я лічу, што на падставе публічнага прызнання грамадзяніна Лукашэнкі ва ўдзеле ў фальсіфікацыі генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь абавязаны неадкладна ўзбудзіць крымінальную справу. Лукашэнку і старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну павінны неадкладна арыштаваць”, – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, каментуючы сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя.

За фальсіфікацыю вынікаў выбараў Лукашэнку павінны адхіліць ад кіраўніцтва краінай
15:41, 23/11/2006

“У выбарчы працэс ніхто не мае права ўмешвацца. Заява Лукашэнкі сведчыць, што ён умешваўся і рэгуляваў працэс галасавання, і яго вынікі “падганяліся” пад неабходныя. Гэта варта ўвагі пракурора, які павінен сачыць за выкананнем законнасці ў краіне і адна з функцый пракуратуры – гэта праверка заяў у сродках масавай інфармацыі. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў усталяваная крымінальная адказнасць, і гэта з’яўляецца падставай для адхілення Лукашэнкі ад кіраўніцтва краінай”, – заявіў вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 заяву Лукашэнкі падчас прэс-канферэнцыі для украінскіх СМІ аб тым, што апошнія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя.

Лукашэнка прызнае, што прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя
15:27, 23/11/2006

Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў прызнаў, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года, былі сфальсіфікаваныя.

Аляксандр Мілінкевіч: «ААН не пакідае па-за ўвагай беларускае пытанне»
15:13, 23/11/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што прыняцце Генеральнай асамблеяй ААН рэзалюцыі “Палажэнне з правамі чалавека ў Беларусі”, сведчыць пра ўсё большае адзінства ў свеце ва ўспрыманні рэжыма ў Беларусі.

У Менску затрыманы моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі
14:56, 23/11/2006

Моладзевыя актывісты Аляксей Шыдлоўскі і Васіль Жакаў былі затрыманыя сёння ў цэнтры Менска. Актывісты расклейвалі налепкі “Джынс – за свабоду!”. Затрымлівалі іх супрацоўнікі міліцыі.

Беларусам прапануюць ідэалогію, якая павядзе іх у бой?
14:53, 23/11/2006

Аляксандр Лукашэнка выступае за пошук нацыянальнай ідэі, здольнай падняць масы. Аб гэтым ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў украінскіх СМІ ў Менску. Ён нагадаў, што ў часы Савецкага Саюза “нацыянальная ідэя была, мы будавалі камунізм. І мы свята ў гэта верылі”. Сёння ж, па словах кіраўніка дзяржавы, ён не можа “пахваліцца тым, што ў Беларусі ёсць падобная нацыянальная ідэя, якая ахапіла б усю нацыю”. А.Лукашэнка заявіў, што “мы яшчэ не намацалі такую ідэю, якая павяла б у бой людзей. Вось калі яна з`явіцца, тады і запрацуе маштабная ідэалагічная машына”.

Мінчукоў рыхтуюць да газавай вайны? (Фота)
14:08, 23/11/2006

Своеасаблівыя рахункі-квітанцыі атрымалі ў гэтым месяцы мінчукі за камунальныя паслугі. У “жыроўках” некаторых раёнаў Менска можна было прачытаць наступную прыпіску: “Ваш пункт выдачы процівагазаў знаходзіцца па адрасе…”. Адна з такіх “жыровак” прыйшла супрацоўніку прэс-цэнтра Хартыі’97 з ЖЭСа №40 г. Менска.

Сваякі і паплечнікі Казуліна прыйдуць у дзень яго нараджэння да калоніі
13:46, 23/11/2006

Сваякі і палечнікі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна маюць намер перадаць палітыку 25 лістапада, у дзень яго нараджэння, кветкі, кнігі і лісты. Аб гэтым паведаміў БелаПАН юрыст выбарчага штаба экс-кандыдата Алег Воўчак.

Дыктатар на кароткім павадку ў Пуціна
13:44, 23/11/2006

Падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў украінскіх СМІ у чацвер у Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з беларуска-расейскіх адносінаў, якія склаліся ў сферы энергарэсурсаў, выцякае, што Расея трымае Беларусь “на кароткім павадку па нафце і газу”. “Якая выснова – трымаць краіну ў залежнасці, на кароткім павадку па нафце і газу? Гэта не будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”, так саюзнікі рабіць не павінны”, – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка мае намер браць з Расеі па мільярду даляраў за год
13:24, 23/11/2006

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спагнанне цаны за транзіт расейскіх грузаў на Захад знівеліруе негатыўныя наступствы падвышэння цэнаў на газ. “Штогод праз Беларусь праходзіць 100 млн тон груза з Заходняй Еўропы ў Расею і назад. Калі па 10 даляраў за тону боаць – мільярд. І няма пытанняў з цаной на газ”, – заявіў Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў у Менску. Разам з гэтым ён нагадаў, што сёння “гэта бясплатна”. “Усе вайсковыя аб’екты – бясплатна”, – дадаў беларускі кіраўнік.

Аўтар мультфільмаў пра Лукашэнку просіць палітычнага прыстанішча ў Эстоніі
13:13, 23/11/2006

Калі 28-гадовы Павал Марозаў учора досвіткам выйшаў на перон Балтыйскага вакзалу ў Таліне, ягоным багажом была спартыўная сумка з самым неабходным і лэптоп. Яго ранейшае жыццё засталася ў Беларусі, дзе ў выпадку вяртання яму прыйшлося б правесці да чатырох гадоў у турме, піша Крыстэр Парыс у эстонскай газеце «Eesti Paevaleht».

Лукашэнка прапаноўвае Юшчанку аб’яднацца супраць Пуціна
12:59, 23/11/2006

Аляксандр Лукашэнка заклікае Украіну сумесна вырашаць праблемы забеспячэння энергетычнай бяспекі двух дзяржаў. “Мы некалькі разоў абгмяркоўвалі з кіраўніцтвам Украіны гэтыя пытанні. Мы стала куляемся то па газавых, то па нафтавых пытаннях, у той час як у нас ёсць каласальныя магчымасці і рычагі”, – заявіў А.Лукашэнка ў Менску на прэс- канферэнцыі для ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Беларускі МЗС не знайшоў у прапановах Еўразвяза нічога новага
12:51, 23/11/2006

У агучаных нядаўна прапановах Еўразвяза ў дачыненні Беларусі няма нічога прынцыпова новага. Аб гэтым заявіў сёння прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Лукашэнка пакрыўджаны – Юшчанка не хоча з ім сустракацца
12:45, 23/11/2006

“Кажуць, што Юшчанка не прыедзе на Саміт СНД у Менск. Што за гэтым стаіць, не разумею? Калі ёсць праблемы, скажыце, мы дапаможам, каб ён прыехаў у свой родны горад”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў украінскіх СМІ.

Ва Упраўленні КДБ дапытваюць актывістку Саюза палякаў
12:20, 23/11/2006

Актывістка Cаюза палякаў Беларусі Тэрэса Сілівончык была сёння выкліканая на допыт ва Упраўленне КДБ па Гароднескай вобласці. Актывістка СПБ дапытваецца ў якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Допыт вядзе следчы па адмыслова важных справах Віктар Ражко. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

Станіслава Пачобута вярнулі за краты
12:11, 23/11/2006

Супрацоўнікі міліцыі забралі сёння актывіста Саюза палякаў Беларусі Станіслава Пачобута са шпіталю і адвезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік Кастрычніцкага РАУС Гародні – адбываць да канца арышт, да якога ён быў прысуджаны 17 лістапада. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў брат актывіста Анджэй Пачобут. Станіслаў Пачобут гатовы працягнуць галадоўку пратэсту.

За квітнеючую Беларусь без дыктатуры (Фота)
11:38, 23/11/2006

У цэнтры Барысава мясцовымі моладзевымі актывістамі была вывешаная расцяжка “Без дыктатуры!”. Яна стала працягам расцяжкі, раней павешанай на масце па ўказанні гарадскіх улад – “За квітнеючую Беларусь!”. У выніку атрымалася – “За квітнеючую Беларусь без дыктатуры!”.

Ломаць абяцае быць жорсткім да службоўцаў
11:30, 23/11/2006

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі будзе больш жорстка спаганяць са службоўцаў. Аб гэтым паведаміў падчас працоўнай паездкі ў Гомель cтаршыня Камітэта Зянон Ломаць. Як адзначыў кіраўнік ведамства, у цяперашні час Камітэт, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі аб больш жорсткай адказнасці службовых асоб, перабудоўвае падыходы да працы з парушальнікамі заканадаўства, якія замахваюцца на дзяржаўныя інтарэсы.

Міліція адмовілася завесці крымінальную справу на фашыстаў
11:25, 23/11/2006

Упраўленьне ўнутраных справаў Партызанскага раёну Менску адмовілася завесьці крымінальную справу з факту апаганьваньня будынку Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру пры пасольстве Ізраілю ў Беларусі.

«Наша Ніва» святкуе 100-гадовы юбілей
11:06, 23/11/2006

Беларускай незалежнай газэце “Нашай Ніве” споўнілася сто год. Сёння, а 17-й гадзіне і 19 гадзіне ў мінскай сядзібе ў Партыі БНФ пачнецца імпрэза, прысвечаная гэтай падзеі. Мерапрыемства складаецца з 2-х частак. У ім прымуць удзел беларускія пісьменнікі, мастакі, музыкі. Чытачы і аўтары “Нашай Нівы” маюць унікальную магчымасць сабрацца разам. Таксама 23 лістапада пройдуць святкаванні і ў Вільні.

ААН прыняла рэзэлюцыю па Беларусі
10:51, 23/11/2006

Па ініцыятыве ЗША і краін Еўропы Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН прыняў рэзалюцыю “Палажэнне ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі”. У падтрымку рэзалюцыі выказаліся 70 дзяржаў, супраць – 31, уключаючы Расею і Кітай, устрымаліся 67 дэлегацый.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Лядовыя палацы будуюць на касьцях
17:23, 23/11/2006, фота ByMedia.net


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Литва постарается облегчить въезд белорусам
18:19, 23/11/2006

Литовская сторона постарается найти возможности, чтобы облегчить белорусам въезд в страну после вхождения ее в Шенгенскую зону. Об этом, как передает БелаПАН, заявил советник литовского президента Лаурас Белинис в ходе встречи в Вильнюсе с белорусскими журналистами, которые посетили Литву на минувшей неделе по приглашению МИД этой страны.

Беларусь хочет арендовать энергоблоки украинских АЭС
18:18, 23/11/2006

Сегодня первый заместитель председателя совета министров Беларуси Владимир Семашко сообщил о том, что его страна рассматривает возможность проведения переговоров с Украиной относительно аренды энергоблоков украинских атомных электростанций (АЭС).

Поставка в Беларусь российских систем С-300 завершена
15:53, 23/11/2006

Россия завершила поставку в Беларусь зенитных ракетных систем ЗРС С-300, заявил журналистам в Минске министр обороны Беларуси генерал- полковник Леонид Мальцев, передает «Интерфакс». "Сегодня последние дивизионы прибыли в Беларусь", - сказал он.

Ермошина сменила прическу под настроение (Фото)
13:32, 23/11/2006

В октябре на открытии сессии «палаты представителей» журналисты и «депутаты» обсуждали не только поправки в Избирательный кодекс, но и новый имидж председателя Центризбиркома. Лидия Ермошина сменила прическу - волосы стали светлее и короче.

В ноябре троллейбусы снова ударили током двоих человек
13:17, 23/11/2006

Год назад, именно в ноябре, в Минске от удара троллейбусным током погибла студентка Даша Голубь. С тех пор было ещё много пострадавших и не меньше обещаний транспортников, что проблема будет решена. «КП в Беларуси» попыталась разобраться, почему троллейбусы продолжают бить током.

БТ покажет фильм про знаменитого уроженца Беларуси Луиса Майера
13:04, 23/11/2006

На Первом канале начинается показ нового хроникально-документального фильма авторского проекта Олега Лукашевича "Эпоха" - "Луис Майер - лев Голливуда". Как сообщили корреспонденту БЕЛТА в пресс-службе Белтелерадиокомпании, первую серию фильма телезрители увидят 27 ноября в 21.40.

В минском аэропорту задержали 100 литров виски и коньяка
11:27, 23/11/2006

Десятки коробок с виски, коньяком, водкой и бренди так и не дошли до потребителя. На территории Национального аэропорта "Минск" в личном автомобиле 40-летнего работника комплекса нашли более ста литров безакцизного алкоголя.

Новый метод борьбы с пьянством
11:01, 23/11/2006

В Брестской области сотрудники МЧС выработали новый метод борьбы с пьянством. Как известно, главная причина возгораний – это нарушение правил пожарной безопасности и вредные привычки. Сберечь человеческие жизни от огненной стихии не первый год пытаются юные спасатели. Они посещают сельские магазины, наклеивают на бутылки с алкогольной продукцией предостерегающие лозунги, проводят профилактические беседы с местными жителями, сообщил телеканал СТВ.

На час саміту ў Менску зменяць рух транспарту
10:59, 23/11/2006

Саміты кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў СНД адбудуцца адпаведна 24 і 27 лістапада ў будынку Выканкама СНД у беларускай сталіцы. Саміт кіраўнікоў Садружнасці адбудзецца 28 лістапада ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Рух транспарту будзе абмежаваны па праспекце Незалежнасці, вуліцы Камсамольскай на ўчастку ад Кірава да пр. Незалежнасці, па вул. Кірава на ўчастку ад Свярдлова да Камсамольскай, па вуліцы Свярдлова на ўчастку ад вуліцы Кірава да пр. Незалежнасці і па вуліцы Захарава на ўчастку ад Першамайскай да пр. Незалежнасці.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: