Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сваякі і паплечнікі Казуліна прыйдуць у дзень яго нараджэння да калоніі
13:46, 23/11/2006

Сваякі і палечнікі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна маюць намер перадаць палітыку 25 лістапада, у дзень яго нараджэння, кветкі, кнігі і лісты. Аб гэтым паведаміў БелаПАН юрыст выбарчага штаба экс-кандыдата Алег Воўчак.

“Мы разлічваем, што жонцы, дочкам, сябрам і паплечнікам па партыі дазволяць перадаць Казуліну кветкі, кнігі, лісты, паштоўкі ад яго паплечнікаў, – сказаў А.Воўчак. – Падтрымаем маральна, хоць праз плот, каб ён адчуў, што мы з ім. Жонка Казуліна, Ірына, ужо напісала яму, што мы прыйдзем у гэты дзень да калоніі”.

Па словах А.Воўчака, самае блізкае кароткатэрміновае спатканне з А.Казуліным магчыма толькі 17 лютага, а доўгатэрміновае – толькі пасля выхаду яго з галадоўкі.

Па дадзеных юрыста, скарга А.Казуліна, якая аспрэчвае правамернасць вынесенага яму судом Маскоўскага раёна Менска прысуду, будзе разгледжаная Менскім гарадскім судом да 1 снежня. “Ва ўсякім разе, мы разлічваем на пачатак снежня”, – сказаў А.Воўчак.

А.Казулін праводзіць бестэрміновую галадоўку з 20 кастрычніка ў калоніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне. Ён пратэстуе супраць “існуючага ў краіне беззаконня”, а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: