Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Бандарэнка: «Лукашэнку і Ярмошыну павінны неадкладна арыштаваць» 16:25, 23/11/2006
“Усё роўна, у які бок Лукашэнка і Цэнтрвыбаркам сфальсіфікавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Я лічу, што на падставе публічнага прызнання грамадзяніна Лукашэнкі ва ўдзеле ў фальсіфікацыі генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь абавязаны неадкладна ўзбудзіць крымінальную справу. Лукашэнку і старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну павінны неадкладна арыштаваць”, – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, каментуючы сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў прызнаў, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года, былі сфальсіфікаваныя.
“Апошнія выбары мы фальсіфікавалі. За Лукашэнку прагаласавала 93 з паловай працэнта. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86%”, – заявіў А.Лукашэнка. Па яго словах, з боку Еўропы напярэдадні выбараў гучалі абяцанні, што ў выпадку, калі “будзе прыкладна еўрапейскі паказчык на выбарах, выбары будуць прызнаныя”. “Але таксама не атрымалася. Паабяцалі, што прызнаюць, але не прызналі”, – канстатаваў ён.