Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевыя актывісты Аляксей Шыдлоўскі і Васіль Жакаў, якія былі затрыманыя сёння ў цэнтры Менска за распаўсюджванне налепак “Джынс – за свабоду!”, вызваленыя. У Партызанскім РУУС Менска ў дачыненні актывістаў быў складзены пратакол аб парушэнні Указу прэзідэнта №31 “Аб добраўпарадкаванні жыллёвага фонду”. У актывістаў таксама канфіскавалі больш за 100 налепак.