Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ломаць абяцае быць жорсткім да службоўцаў
11:30, 23/11/2006

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі будзе больш жорстка спаганяць са службоўцаў. Аб гэтым паведаміў падчас працоўнай паездкі ў Гомель cтаршыня Камітэта Зянон Ломаць. Як адзначыў кіраўнік ведамства, у цяперашні час Камітэт, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі аб больш жорсткай адказнасці службовых асоб, перабудоўвае падыходы да працы з парушальнікамі заканадаўства, якія замахваюцца на дзяржаўныя інтарэсы.

Зянон Ламаць падкрэсліў, што ў кожнай сферы народнай гаспадаркі ёсць службовыя асобы, якія адпаведна сваіх абавязкаў павінны здзяйсняць кантроль. З гэтага моманту падчас выяўлення якіх-небудзь парушэнняў або злоўжыванняў яны таксама будуць прыцягвацца да адказнасці.

У якасці прыкладу Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прывёў вынікі нядаўняй праверкі рынку “Ждановічы”, дзе працаўнікі Камітэта выявілі вялізную колькасць парушэнняў, якія дапушчаліся кіраўніцтвам мясцовых органаў улады, санітарнай службай і іншымі ведамствамі. Па яго словах, аналагічная сітуацыя склалася і ў будаўнічым комплексе Менска. Вядзецца разгляд па трох прыватных кампаніях, якія на працягу дзевяці месяцаў не выплачвалі падатак на дададзены кошт. Агульная сума доўгу перавысіла Br5 млрд.

Па меркаванні Зяноня Ломаця, за такія парушэнні адказнасць павінны несці не толькі непасрэдныя кіраўнікі прадпрыемстваў, але і службовыя асобы, якія курыруюць дадзеныя сферы. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю падкрэсліў, што зараз гэтая пазіцыя стане прыярытэтнай у працы органаў дзяржкантролю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: