Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Наша Ніва» святкуе 100-гадовы юбілей
11:06, 23/11/2006

Беларускай незалежнай газэце “Нашай Ніве” споўнілася сто год. Сёння, а 17-й гадзіне і 19 гадзіне ў мінскай сядзібе ў Партыі БНФ пачнецца імпрэза, прысвечаная гэтай падзеі. Мерапрыемства складаецца з 2-х частак. У ім прымуць удзел беларускія пісьменнікі, мастакі, музыкі. Чытачы і аўтары “Нашай Нівы” маюць унікальную магчымасць сабрацца разам. Таксама 23 лістапада пройдуць святкаванні і ў Вільні.

Не забыліся павіншаваць газету і беларускія ўлады, але зрабілі гэта вельмі своеасабліва: 16 лістапада “Наша Ніва” атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.

Сёння “Наша Ніва” з’ўляецца адной з нешматлікіх недзяржаўных беларускамоўных газет, якая, нягледзячы на перашкоды, усё ж такі змагаецца за сваё існаванне. У пачатку ХХ стагоддзя выданне адыграла вялізарную ролю ў фарміраванні беларускай культуры і нават нацыянальнага руху. У той час на яе старонках друкаваліся класікі беларускай літаратуры, сярод якіх: Якуб Колас, Янка Купала, Ядвігін Ш і іншыя.

Пра значэнне дзейнасці “Нашай Нівы” у інтэрв’ю “Еўрапейскага радыё для Беларусі” распавядае народны пісьменнік Беларусі Рыгор Барадулін:

— Я лічу, што сённяшняя “Наша Ніва” працягвае традыцыі той “Нашай Нівы” на новым этапе. І з’яўляецца адзінай грунтоўнай апорай беларускасці. З аднаго боку для Беларусі яна з’яўляецца арыенцірам, куды трэба ісці, з другога боку — паказвае сучасны стан беларускасці і грамадства. Яна ўмацавала беларускасць у свядомасці беларусаў.

На працягу стагоддзя газета не раз спыняла сваю дзейнасць. Заснаваная 23 лістапада 1906 году ў Вільні, яна праіснавала толькі 9 год. Былі спробы адрадзіць выданне і ў 1920 годзе, але няўдала. Сённяшняя “Наша Ніва” выходзіць з 1991 году, у апошнія гады штотыднёва, яна мае сваю папулярную інтэрнэт-старонку.

Пра ролю, якую адыгрывае газета для беларусаў “Еўрапейскаму радыё” распавёў мастацкі рэдактар “Нашай Нівы” Сяргей Харэўскі:

— “Наша Ніва” адыгрывае выключную ролю ў якасці зберагальніка тых ідэалаў беларушчыны, што былі запачаткаваны яшчэ сто гадоў таму: адстойваць права нашай нацыі на саму сябе. Дорыць ёй права на мару. Гэта такая звышзадача, якая была ў той першай “Нашай Ніве”. Выглядае так, што воляю лёсу, толькі “Наша Ніва” на сённяшні час засталася агульнанацыянальнай газетай. Усе тыя праблемы, якія стаялі на пачатку мінулага стагоддзя, усе тыя ж самыя праблемы вырашае, альбо піша пра іх цяперашняя “Наша Ніва”. І ў гэтым сэнсе, менавіта, як носьбіт ідэалаў гэтай беларушчыны, ідэалістычных уяўленняў пра свой народ, як канстанта для ўсіх астатніх формаў беларускай культуры. “Наша Ніва” засталася.

Мы далучаемся да віншаванняў і жадаем “Нашай Ніве” яшчэ шмат гадоў плённай працы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: