Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дыктатар на кароткім павадку ў Пуціна 13:44, 23/11/2006
Падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў украінскіх СМІ у чацвер у Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з беларуска-расейскіх адносінаў, якія склаліся ў сферы энергарэсурсаў, выцякае, што Расея трымае Беларусь “на кароткім павадку па нафце і газу”. “Якая выснова – трымаць краіну ў залежнасці, на кароткім павадку па нафце і газу? Гэта не будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”, так саюзнікі рабіць не павінны”, – заявіў Лукашэнка.
Па яго словах, такая выснова выцякае з прапановы беларускага боку, які разлічваў пачаць у Расеі здабычу газу ў абмен на свае газатранспартныя актывы, перадае “Інтэрфакс”.
“Я Пуціну кажу: ну чаго мы тут дзярэмся – дайце свайму самаму блізкаму саюзніку, як амерыканцам і іншым, здабываць газ і нафту на тэрыторыі Расеі”. “Мы будзем, напрыклад, спажываць 25 млрд кубоў расейскага газу – дайце нам здабываць хоць бы 10 млрд кубоў. Будзем здабываць 10 млрд кубоў – забірайце палову “Белтрансгаза” ,– нагадаў Лукашэнка. “Там кажуць: добрая прапанова, але прайшло два гады і нічога не атрымалася”, – канстатаваў ён.
Разам з гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што рашэнне аб удзеле Расеі ў прыватызацыі “Белтрансгаза” прынятае “без тэндэру, без конкурса”.
Ён таксама заявіў, што “тыя радовішчы, якія сёння эксплуатуюцца ў Расеі – шмат у чым пабудавалі мы з вамі (Беларусь і Украіна – “ИФ”), там, у Сібіры, мы іх стваралі”. “Калі саюз разваліўся, мы ад гэтага нічога не атрымалі”, – дадаў ён.
У сувязі з гэтым, “калі Расея спрабуе размахваць жупелам або мячом газу і нафты, то гэтага рабіць нельга, калі мы адзіная дзяржава”, – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.