Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка мае намер браць з Расеі па мільярду даляраў за год
13:24, 23/11/2006

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спагнанне цаны за транзіт расейскіх грузаў на Захад знівеліруе негатыўныя наступствы падвышэння цэнаў на газ. “Штогод праз Беларусь праходзіць 100 млн тон груза з Заходняй Еўропы ў Расею і назад. Калі па 10 даляраў за тону боаць – мільярд. І няма пытанняў з цаной на газ”, – заявіў Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў у Менску. Разам з гэтым ён нагадаў, што сёння “гэта бясплатна”. “Усе вайсковыя аб’екты – бясплатна”, – дадаў беларускі кіраўнік.

Разам з гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што для расейца і ўкраінца няма ў Беларусі ніякіх абмежаванняў. “А Калінінград? А абарона? Мы стварылі групоўку на заходнім накірунку, асновай якой з`яўляецца беларускае войска. Як прызналі натаўскія эксперты – самае эфектыўнае на заходняй мяжы”, – працягваў А.Лукашэнка, падкрэсліўшы, што Беларусь “выгоды не шукае”.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў немагчымасці будаваць “саюзныя адносіны” з Расеяй на нераўнапраўнай аснове.

Каментуючы сітуацыю з цаной на расейскі газ, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “для нас няма пытання: ці будзем мы з газам або не. Пытанне ў тым, колькі гэты газ будзе каштаваць”. Па меркаванні Лукашэнкі, “не важна, якая будзе цана – 50 або 120 даляраў (за 1 тыс. куб.м – ІФ), галоўнае, каб гэтая цана была аднолькавая (для расейскіх і беларускіх спажыўцоў – ІФ), каб былі роўныя ўмовы для беларускіх і расейскіх суб`ектаў гаспадарання”. “Калі кошты розныя, то аб якіх роўных умовах ідзе гаворка?!”, – задаў ён рытарычнае пытанне. Разам з гэтым А.Лукашэнка адзначыў, што “па мінулым годзе мы палічылі, што купляем расейскую нафту на 40 даляраў даражэй, чым Украіна ў Расеі”.

“Аб якім саюзе можа ісці гаворка ў такой сітуацыі?”, –спытаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў свой час падпісваў “дакументы з Барысам Ельцыным, для таго каб былі роўныя ўмовы для людзей, для суб`ектаў гаспадарання, фінансавых капіталаў”. Па яго словах, “калі розныя ўмовы, то адсюль выснова адназначная – гэта ўжо не адзіная дзяржава, якую мы замахнуліся пабудаваць”.

“Больш таго, Расея выходзіць з пагадненняў, якія мы падпісалі раней. Як гэта разумець? Будаваць саюзныя адносіны на нераўнапраўнай аснове не магчыма. Народ не ўспрыме гэтага, і такі саюз разваліцца на працягу некалькіх гадоў”, – рэзюмаваў А.Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: