Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На час саміту ў Менску зменяць рух транспарту 10:59, 23/11/2006
Саміты кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў СНД адбудуцца адпаведна 24 і 27 лістапада ў будынку Выканкама СНД у беларускай сталіцы. Саміт кіраўнікоў Садружнасці адбудзецца 28 лістапада ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Рух транспарту будзе абмежаваны па праспекце Незалежнасці, вуліцы Камсамольскай на ўчастку ад Кірава да пр. Незалежнасці, па вул. Кірава на ўчастку ад Свярдлова да Камсамольскай, па вуліцы Свярдлова на ўчастку ад вуліцы Кірава да пр. Незалежнасці і па вуліцы Захарава на ўчастку ад Першамайскай да пр. Незалежнасці.
У некаторых месцах будзе забароненая і паркоўка. ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэтыя акалічнасці і выключыць у гэтыя дні з маршруту руху адзначаныя вуліцы.