Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязня Мікалая Статкевіча не пускаюць да хворага бацькі 17:14, 23/11/2006
Лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў, палітвязня Мікалая Статакевіча, які адбывае тэрмін пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, не пускаюць да хворага бацькі ў г. Баранавічы Берасцейскай вобласці.
Палітвязень паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што па законе ўсе “хімікі” штомесяц маюць права на водпуск у некалькі дзён. Такім чынам у водпускі сыходзяць усе “хімікі”, якія адбываюць пакаранне разам са Статкевічам. Палітвязень жа ў апошні раз змог наведаць бацьку толькі ў верасні гэтага года.
“Я увесь час пішу заявы ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу в. Сітнікі Пухавіцкага раёна, у якім фармальна адбываю пакаранне, аднак мне ўвесь час адмаўляюць без тлумачэння чыннікаў. У апошні час начальнік ВУАТ проста стаў хавацца ад мяне і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Наколькі мне вядома, “зверху” паступіў загад не адпускаць мяне”, – паведаміў Мікалай Статкевіч.
Бацьку Мікалая Статкевіча 79 год, летась ён перанёс цяжкую аперацыю па выдаленні ракавай пухліны. Пажылы чалавек жыве зусім адзін.