Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лядовыя палацы будуюць на касьцях
17:23, 23/11/2006, фота ByMedia.net

У гэтыя дні ў Бабруйску поруч са старой крэпасьцю будаўнікі рыхтуюць падмурак для лядовага палацу. Прысьпешваюць гатоўнасьць першай чаргі такога ж спартовага збудаваньня і ў Жлобіне. У абодвух выпадках відавочцы паведамілі “Радыё Свабода”, што лядовыя палацы будуюць на былых могілках.

Дэпутат Жлобінскага райсавету Марат Афанасьеў паведаміў, што асабіста бачыў, як на добраўпарадкаваньні тэрыторыі ля лядовага палацу бульдозэры трушчылі косьці. Суразмоўца кажа, што на гэтым месцы калісьці быў габрэйскія пагост:

“Сёньня людзі нават сфатаграфавалі косьці, якія нейкім чынам пачалі вылазіць зь зямлі. І бульдозэрам усё гэта выраўноўваюць да прыезду прэзыдэнта. 1 ці 2 сьнежня ён павінен прыехаць на адкрыцьцё”, -- паведаміў дэпутат.

У краязнаўчым музэі ў Жлобіне паведамілі, што сапраўды — лядовы палац месьціцца на старым габрэйскім пагосьце. Зьвесткі спраўджвае дырэктарка музэю Віялета Катаева:

“Я туды езьдзіла спэцыяльна. Была ў жаху! Гаварыла з майстрамі, цікавілася: як яны разумеюць гэта? Адказваюць: загад ёсьць, і ўсё”.

Віялета Катаева апавяла, што ў Жлобіне спрабавалі перамясьціць могілкі ў іншае месца, але, як цяпер высьвятляецца, зрабілі гэты абы-як.

Тым часам сёньня ў Бабруйску проста ля сьценаў старой крэпасьці забіваюць у глебу жалезабэтонныя палі. На пляцоўцы ў Бабруйску яшчэ няма катлаванаў. Але, са словаў дасьледчыка гісторыі архітэктуры Сяргея Харэўскага, будоўля парушыць спакой нябожчыкаў.

“Першыя ахвяры, якія прыняла зямля Бабруйскай крэпасьці, былі ўжо ў 1918 годзе. Другі этап — часовая акупацыя тэрыторыі польскімі легіянэрамі. У 1930-я гады, пры сталіншчыне, Бабруйская крэпасьць таксама стала месца масавых расстрэлаў. Фактычна гэта бабруйскія Курапаты. У Другую ўсясьветную вайну там было загублена больш за 40 000 савецкіх ваеннапалонных. Тэрыторыя гэтай крэпасьці, яе валы й равы ёсьць брацкай магілай. І будаваць на касьцях — амаральна”, -- паведаміў Харэўскі.

Пра папярэджаньне Сяргея Харэўскага ведаюць у Бабруйскім райвыканкаме. Але кіраўнік мясцовай вэртыкалі Міхаіл Шалкоўскі адмовіўся ад камэнтароў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: