Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка хоча саюзу з Украінай
18:13, 23/11/2006

Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўпершыню прымаў групу ўкраінскіх журналістаў. Прадстаўнікі каля сарака сродкаў масавай інфармацыі наведалі ў арганізаваным беларускай уладай туры Гомельшчыну й Магілёўшчыну, Менск. Журналісты пабывалі на прамысловых прадпрыемствах і мэмарыялах Хатынь, “Лінія Сталіна”. Падчас размовы зь імі Аляксандар Лукашэнка закранаў ня толькі дачыненьні Кіева й Менску, але і вёў завочную спрэчку з Масквой.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, напачатку размовы Лукашэнка згадаў гісторыю Кіеўскай Русі, калі асобныя княствы цярпелі ад міжусобіцы ды зазначыў, што разам славянскім народам удалося “пабудаваць магутную дзяржаву Савецкі Саюз”, захаваць які перашкодзілі “амбіцыі купкі палітыкаў”.

Што да дачыненьняў з Украінай, то А.Лукашэнка выказаў гатовасьць іх разьвіваць, нягледзячы на празаходнюю арыентацыю. Але пры ўмове, што “ня будуць умешвацца трэція сілы”.

Лукашэнка зазначыў, што Беларусі і Ўкраіне трэба дамаўляцца па ўмовах транзыту газу, каб ператварыцца ў своеасаблівае “горла паміж Расеяй і Эўропай”. Ён заклікаў таксама дамовіцца наконт транзыту касьпійскай нафты праз Украіну для перапрацоўкі ў Беларусі. Разам з гэтым ён прызнаў, што ня супраць стварэньня саюзнай дзяржавы з Украінай, і гэта будзе лягчэй ажыцьцяўляцца з-за параўнальных маштабаў дзьвюх дзяржаваў.

“Дай Бог, каб гэта калі-небудзь здарылася. І паверце, што з гэтай дзяржавай лічыліся б усе. Мы вельмі шмат у сьвеце маглі б выгандляваць для сваіх народаў”, -- сказаў ён.

Пры канцы гутаркі з украінскімі журналістамі А.Лукашэнка прызнаў, што ў яго асабіста карані “ёсьць дзесьці ва Ўкраіне”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: