Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка прызнае, што прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя 15:27, 23/11/2006
Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў прызнаў, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года, былі сфальсіфікаваныя.
“Апошнія выбары мы фальсіфікавалі. За Лукашэнку прагаласавала 93 з паловай працэнта. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86%”, – заявіў А.Лукашэнка. Па яго словах, з боку Еўропы напярэдадні выбараў гучалі абяцанні, што ў выпадку, калі “будзе прыкладна еўрапейскі паказчык на выбарах, выбары будуць прызнаныя”. “Але таксама не атрымалася. Паабяцалі, што прызнаюць, але не прызналі”, – канстатаваў ён.