Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



25 лістапада – Дзень народзінаў палітвязня Аляксандра Казуліна
20:11, 24/11/2006

25 лістапада спаўняецца 51 год былому кандыдату на прэзідэнта, палітвязню Аляксандру Казуліну. Днямі сваякі атрымалі ад яго ліст, які быў адпраўлены тыдзень таму. Казулін піша, што улады ўчынілі яму “сапраўдную інфармацыйную блякаду”: затрымліваюць ягоную пошту, не дапускаюць да яго адваката. Казулін даслаў скаргу пракурору па наглядзе й начальніку калёніі, але адказу не атрымаў. Пра стан здароўя Аляксандар Казулін, які галадае ужо каля 40 дзён, нічога не напісаў. Ён піша, што не зьбіраецца саступаць і дае рэкамэндацыі адносна выкананьня сваіх патрабаваньняў.

“У гэтым лісьце ён больш падрабязна піша пра тое, што трэба рабіць адносна нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Ён піша, што ўсё ж трэба зьвяртацца да прэм’ера Сідорскага, бо гэта вызначальныя рэчы, і што Эўразьвяз ды іншыя краіны няправільна робяць, калі дасылаюць сваіх прадстаўнікоў да Аляксандра Лукашэнкі, бо гэтым яны прызнаюць, што ён узначальвае краіну законна”, -- паведаміла “Радыё Свабода” жонка Казуліна Ірына.

У калёніі сваякам нічога не паведамляюць пра здароўе галадоўніка. Казуліну забараняюць сустракацца з адвакатам, яму таксама забароненыя сустрэчы са сваякамі.

25 лістапада сваякі й сябры зьбіраюцца наведаць віцебскую калёнію, дзе трымаюць палітыка, каб перадаць яму цёплыя рэчы, харчы, кнігі й падарункі. Надоечы да эстафэтнай галадоўкі на знак падтрымкі Казуліна далучыліся вядомыя апазыцыянэры Анатоль Лябедзька, Валер Фралоў, Анатоль Ляўковіч і Тацяна Ваніна.

Аляксандр Казулін праводзіць бестэрміновую галадоўку з 20 кастрычніка ў калоніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне. Такім чынам ён пратэстуе супраць “існуючага ў краіне беззаконня” і спрабуе прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.


камэнтароў: 7

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: