Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі вызвалены з Віцебскага абласнога ДАІ. Паводле інфармацыі дзяжурнага Віцебскага абласнога ўпраўлення ДАІ, палітык і яго аўтамабіль не маюць ніякага дачынення да дарожна-транспартнага здарэння. Міліцыянты прынеслі свае прабачэнні Аляксандру Мілінкевічу.
Нагадаем, што Аляксандра Мілінкевіча падазравалі ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння са смяротным выпадкам. Яго аўтамабіль быў затрыманы ўчора ўвечары супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебску. Разам з ім у машыне знаходзіўся Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік Віцебскага абласнога штаба лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў.