Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні каталікі правялі акцыі пратэсту ля аблвыканкама 11:46, 24/11/2006
Больш за 100 вернікаў каталіцкага прыходу Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці міласэрнасці прыйшлі сёння да будынка Гардзенскага абласнога выканаўчага камітэту. Каталікі запатрабавалі ад улад дазволу на будаўніцтва ў Гародні касцёла. Атрымаць дазвол на будаўніцтва храма вернікі прыходу не могуць ужо 10 год. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Павал Мажэйка.
Да вернікаў, якія пратэстуюць, выйшаў кіраўнік Савета па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Папоў і запрасіў настаяцеля прыходу Аляксандра Шэмета і 25 вернікаў на сустрэчу са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Саўчанкам. Падчас сустрэчы Саўчанка паабяцаў вернікам, што ў самы блізкі час гарадзенскія ўлады дазволяць будаўніцтва касцёла.
Аляксандр Шэмет выставіў ультыматум уладам: калі да 1 снежня католікі не атрымаюць дазволу на будаўніцтва храма – яны абвесцяць галадоўку пратэсту.