Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы суддзя Канстытуцыйнага суду: «Заява Лукашэнкі – яшчэ адна падстава лічыць выбары несумленнымі» 16:13, 24/11/2006
“Заява Лукашэнкі пра фальсыфікацыю на апошніх выбарах — сам па сабе факт вельмі дзіўны. Ён кепска характарызуе кіраўнікоў, якія так вольна могуць падаваць такія лічбы. Гэта яшчэ адна падстава лічыць, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі несумленнымі. Зь лічбамі, што мусяць быць праўдзівыя і бездакорныя, абыходзіцца так ня можа ніхто”, -- заявіў “Радыё Свабода” вядомы юрыст, былы суддзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў прызнаў, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года, былі сфальсіфікаваныя.
“Апошнія выбары мы фальсіфікавалі. За Лукашэнку прагаласавала 93 з паловай працэнта. Але, кажуць, гэта не еўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86%”, – заявіў А.Лукашэнка. Па яго словах, з боку Еўропы напярэдадні выбараў гучалі абяцанні, што ў выпадку, калі “будзе прыкладна еўрапейскі паказчык на выбарах, выбары будуць прызнаныя”. “Але таксама не атрымалася. Паабяцалі, што прызнаюць, але не прызналі”, – канстатаваў ён.