Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Лукашэнка апусціўся перад «Газпромам»?
10:27, 24/11/2006

Сёння ў Менску пачынаецца чарговы раўнд перамоваў па пастаўках газу ў Беларусь, у якіх возьме ўдзел расейскі прэм’ер-міністр Міхаіл Фрадкоў. Ацэнку кошту “Белтрансгаза”, на які прэтэндуе “Газпром”, прадставіць у Менску банк ABN Amro. Але напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ўжо абвясціў, што беларускі бок гатовы абмяняць палову “Белтрансгаза” на здабычу ў Расеі 10 млрд кубаметраў у год. Па меркаванні расейскай газеты “КоммерсантЪ”, гэта адпавядае ацэнцы 50% “Белтрансгаза” у $4,3 млрд. Раней Аляксандр Лукашэнка ацэньваў гэты пакет у $10-17 млрд.

Сёння расейскі прэм’ер-міністр Міхаіл Фрадкоў правядзе ў Менску чарговы раўнд перамоваў па праблеме паставак газу ў Беларусь. Як паведаміў учора віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, у Менску адбудуцца сёння і перамовы “Газпрома”, “Белтрансгаза” і галандскага банка ABN Amro, які прадставіць сваю ацэнку беларускай кампаніі. Банк павінен быў падрыхтаваць чатыры варыянты ацэнкі да 20 лістапада (з улікам розных аб`ёмаў загрузкі магутнасцяў “Белтрансгаза”). Аднак у сувязі з адстаўкай намесніка старшыні ўпраўлення “Газпрома” Аляксандра Разанава перамовы не адбыліся. Учора ў прэс-службе “Газпрома” пацвердзілі, што ў Менск выляціць Валерый Голубеў, які змяніў спадара Разанава – для абмеркавання даклада ABN Amro.Але гэта будзе толькі прэзінтацыя, а рэальныя перамовы адбудуцца ў Маскве ў пачатку снежня. Па меркаванні Уладзіміра Сямашкі, да канца года “пры наяўнасці палітычнай свабоды” Беларусь і Расея паспеюць стварыць СП, ад якога залежыць поспех перамоваў па цэнах на газ для Беларусі ў 2007 годзе.

Праектная прапускная здольнасць “Белтрансгаза” складае 51 млрд кубаметраў за год, па Ямал–Еўропе – 33 млрд кубаметраў. Транзіт у Польшчу і ва Украіну ў 2005 годзе склаў 40,8 млрд кубаметраў газа, у 2006 годзе чакаецца яго рост да 44 млрд кубаметраў. Спажыванне Беларуссю – каля 20 млрд кубаметраў за год.

“Газпром” ужо неаднаразова сцвярджаў, што з 2007 года пераходзіць у пастаўках газу ў Беларусь на рынкавыя цэны і падстаў для паніжэння базавай стаўкі ніжэй за $200 за 1 тыс. кубаметраў няма. Кампенсаваць рост кошту газу на самыя блізкія некалькі гадоў і заклікана стварэнне СП – кошт долі “Газпрома” у ім можа быць улічаны ў цэнах на газ. Аднак бакі ўжо некалькі гадоў не могуць дамовіцца аб ацэнцы “Белтрансгаза”. Для вызначэння кошту кампаніі і прыцягнуты ABN Amro, хоць на мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заявіў, што ацэнка банка будзе толькі ўмоўнай адпраўной кропкай. Сам спадар Лукашэнка ацаніў тады “Белтрансгаз” у $10-17 млрд. Абодва бакі прызналі, што вырашыць гэтыя супярэчнасці магчыма толькі на палітычным узроўні: камерцыйна пазіцыі Беларусі і “Газпрома”несумяшчальныя.

Учора Аляксандр Лукашэнка, пакуль у аднабаковым парадку, пачаў гандаль з пагроз. Ён папярэдзіў, што рост цэнаў на газ Беларусь можа кампенсаваць увядзеннем краінай пошліны за транзіт грузаў у Расею і з Расеі. “Штогод праз Беларусь праходзіць 100 млн тон грузу з Заходняй Еўропы ў Расею і назад, – растлумачыў спадар Лукашэнка.– Калі браць па $10 за тону, атрымоўваецца мільярд. І няма пытанняў з цаной на газ”. Кіраўнік Беларусі ў чарговы раз выказаў гатовасць згадзіцца на любыя цэны на газ, будзь то “$50 або $120 за 1 тыс. кубаметраў”, – калі тая ж цана будзе ў Расеі.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка прапанаваў новы варыянт урэгулявання сітуацыі вакол “Белтрансгаза”: “Будзем здабываць у Расеі 10 млрд кубаметраў газу – забірайце палову `Белтрансгаза`”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка і паведаміў, што ўжо прапаноўваў такі варыянт Уладзіміру Пуціну. Аналітык “Тройки Диалог” Валерый Несцераў ацэньвае, што прадпрыемства з аб`ёмам здабычы 10 млрд кубаметраў за год у пералічэнні на нафтавы эквівалент будзе каштаваць $4,3 млрд. Спадар Несцераў лічыць, што вакол гэтай сумы бакі і будуць будаваць дыялог.

Правёў папераджальны ўдар па беларускіх пазіцыях і “Газпром”. Учора ў Маскву прыбыў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка. Падчас сустрэчы з кіраўніком упраўлення “Газпрома” Аляксеем Мілерам ён абмеркаваў магчымасць павелічэння аб`ёмаў транзіту газу праз тэрыторыю Украіны. У Мінпалэнерга гавораць, што рост можа скласці да 10 млрд кубаметраў за год (у 2005 годзе праз Украіну транспартавана 123,4 млрд кубаметраў расейскага газа). У “Газпроме” не ўтойваюць, што, калі да канца снежня не атрымаецца дасягнуць пагаднення з Менскам, на Украіну можа быць пераарыентаваная частка транзітных струменяў Беларусі.

Па меркаванні аналітыкаў, у канчатковым выніку рынкавая цана для Беларусі складзе $90-120 за 1 тыс. кубаметраў – зыходзячы з цэнаў на здабычу і транспартоўку з улікам маржы “Газпрома”. Але для гэтага патрабуецца палітычнае рашэнне, якое пакуль не прынятае. Зрэшты, Кастусь Батунін з Альфа-банка лічыць, што перамовы завершацца своечасова: “Прэзідэнт Беларусі памятае прэцэдэнт 2004 года, калі адключалі газ, і паспрабуе не дапусціць паўтору сітуацыі”. А Валерый Несцераў адзначае, што на фоне амаль супастаўнага чаканага росту ўнутраных цэнаў на газ у РФ асноўная ўмова Аляксандра Лукашэнкі, па сутнасці, будзе выканана.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: