Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр адукацыі: Мы больш не будзем адпраўляць сірот на аздараўленне ў італьянскія сем’і 12:57, 24/11/2006
Беларусь больш не будзе адпраўляць дзяцей-сірот на аздараўленне ў італьянскія сем`і, паведаміў у Менску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы перад дэпутатамі абедзьвух палат “парламента”. “Дзеці-сіроты, а іх каля чатырох тысяч, змогуць паехаць на аздараўленне ў Італію толькі ў арганізаваныя месцы адпачынку, але не ў сем`і”, – агучыў А.Радзькоў пазіцыю Мінадукацыі. Ён растлумачыў, што такая пазіцыя выкліканая асцярогай, што “будзе правакавацца сітуацыя, як з Вікай Мароз”.
Па словах міністра, дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатах, будуць праводзіць калядныя і навагоднія святы “у нашых здраўніцах, сем`ях, па месцы знаходжання”. “Калі ў нас няма ўпэўненасці, што дзіцяці вернем, ніколі не дамо дамовы, каб яно з`ехала”, – заявіў А.Радзькоў і дадаў, што сітуацыя з Вікай Мароз “была далёка не адзінай”.