Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шлях вольных
17:06, 24/11/2006, Мікалай Статкевіч

Было гэта на адным з палiгонаў у казахскiм стэпе, куды наша брыгада прыехала з Поўначы для баявых стрэльбаў па паветраных мiшэнях. Камандны пункт брыгады, за тэхнiку якога я адказваў, месцiўся ў бункеры з вельмi складаным уваходам, падобным да лабiрынта з перашкодамi. Аднойчы, калi мне трэба было тэрмiнова трапiць на паверхню, мясцовы iнструктар сказаў, што ёсць яшчэ адзiн, вельмi просты выхад – цёмны калiдор. Ён зачынiў за мной бранiраваныя цяжкiя дзверы i я апынуўся ў поўнай цемры. Хацелася вярнуцца назад, у аператыўную залу каманднага пункта, дзе ў вялiкай прасторы зяленым ды сiнiм свяцiлiся шматлiкiя планшэты i экраны. Пайшоў наперад, выставiўшы рукi перад сабой. Амаль адразу натыкнуўся на халодную сценку калiдора. Узяў у другi бок. Вельмi хутка – зноў сцяна. Пакрысе, усе радзей натыкаючыся на сцены, я выбраў накiрунак, якi вывеў мяне да такiх жа бранiраваных дзвярэй, за якiмi было неба i залiты сонцам стэп.

Маё пачуццё i досвед сведчаць пра тое, што чалавеку прызначаны ў ягоным жыццi свой Шлях. Але вельмi цяжка i складана вызначыць, якi гэта Шлях. Як i вельмi складана прайсцi свой Шлях да канца.

Я часам узгадваю той цёмны калiдор, бо гэты выпадак нагадвае мне пошук свайго Шляху чалавекам, якi хоча быць вольным. Ты пачынаеш у цемры, не ведаючы, куды iсцi. Твой компас – уласная годнасць. Хочацца вярнуцца назад, у штучны свет звыклых жыццёвых стэрэатыпаў i банальных памкненняў. Так страшна заблукаць у гэтай цемры iснавання з разбiтымi iдэаламi i марна патрачаным жыццём. Але, калi ты хочаш прайсцi сваiм Шляхам, калi, натыкаючыся на перашкоды, збiваючы каленi i абдзiраючы рукi, ты рухаешся наперад, то знойдзеш яго i пройдзеш iм. Галоўнае – не спыняйся, не павярнi назад, а тое, што абрала цябе для гэтага шляху, i твая годнасць падкажуць накiрунак. Не спыняйся, i за iржавымi дзвярыма навязанных звычак, накопленных стагоддзямi страху i прынiжэнняў, ты ўбачыш неба, i сонца свабоды асвецiць твае жыццё. Я веру ў гэта. Я веру ў свой Шлях.

Мiкалай Статкевiч – лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар “Еўрапейскай кааліцыі”, палітвязень, асуджаны на два гады абмежавання волі за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць падтасоўкі вынікаў рэферэндума ў 2004 годзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: