Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску рыхтуюцца да дня народзінаў палітвязьня Казуліна 11:03, 24/11/2006
Дзень народзінаў вязьня віцебскай папраўчай калёніі “Віцьба-3” і былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна не пакінуў абыякавымі многіх месьцічаў. Большасьць віцяблянаў ня мае дакладнай інфармацыі пра стан здароўя ды жыцьцё зьняволенага. Нягледзячы на гэта, значная колькасьць людзей віншуе палітвязьня паштоўкамі, рыхтуюцца накіраваць віншавальныя тэлеграмы ды спадзяюцца, што ўся пошта абавязкова дойдзе да адрасата.
Як паведамляе “Радыё Рацыя”, многія віцябляне ды жыхары вобласьці зьбіраюцца прыехаць у пасёлак Віцьба, каб гэтым падтрымаць Казуліна, ягоную жонку, дочак, сяброў. Усе яны змогуць адно пастаяць ля сталёвай брамы і, хутчэй за ўсё, сам зьняволены наўрад ці пра гэта даведаецца, а тым больш убачыць.
Віцебскія паплечнікі Казуліна па партыі пакуль пра свае пляны сьвяткаваньня дня народзінаў лідэра не выказваюцца. Вядома, што ёсьць жаданьне зрабіць Казуліну нейкі знакавы падарунак. Свае падарункі рыхтуюць і ў іншых дэмакратычных партыйных суполках.
У 11 гадзінаў раніцы да брамы калёніі пад’едзе жонка вязьня Ірына Казуліна, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, іншых партыяў, ды неабыякавыя людзі з розных куткоў Беларусі.