Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Цэнтрвыбаркам не валодае фактамі фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Усе вынікі былі падведзеныя на падставе пратаколаў галасавання і выказваюць рэальнае волевыяўленне выбаршчыкаў”, – пракаментаваў АФН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заяву А.Лукашэнкі аб тым, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя.
Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх журналістаў заявіў, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года, былі сфальсіфікаваныя ў карысць апанентаў.
“Падчас гэтых выбараў за мяне прагаласавала 93,5%. Але, мы зрабілі 86%. Нам сказалі, гэта не еўрапейскі працэнт”, – сказаў А.Лукашэнка. “Еўропа сказала нам, што гэта не еўрапейскі працэнт. Вось зробіце еўрапейскі працэнт, і мы прызнаем Вашыя выбары”, – растлумачыў Лукашэнка. Вось таму, па яго словах, і прыйшлося змяняць працэнт тых, хто галасаваў, каб панізіць працэнт да “еўрапейскага ўзроўня”. “Але калі зараз пералічыць усе бюлетэні”, – пачаў было Лукашэнка, але, здаецца, зразумеў, што пачынае перахіляць, і пасля паўзы скончыў тэму фразай “Я наогул не ведаю, што рабіць з гэтымі бюлетэнямі”.
Па афіцыйных дадзеных ЦВК Беларусі за Лукашэнка прагаласавала 83%.