Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ірына Казуліна: «Выратуйце майго мужа!»
15:01, 27/11/2006, фото ByMedia.net

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася да сусветнай супольнасці з заклікам паўплываць на Раду Бяспекі ААН, каб яна разглядзела сітуацыю ў Беларусі. “Людзі света! Сёння ад кожнага з вас залежыць жыццё майго мужа Аляксандра Казуліна! Ужо 39-ы дзень ён трымае галадоўку пратэсту супраць існуючага дыктатарскага рэжыму нелегетымнага прэзідэнта А.Лукашэнкі”, – заклікае Ірына Казуліна. За 8 месяцаў зняволення палітвязень страціў 30 кілаграмаў вагі і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Палітык заяўляе, што не спыніць галадоўку, пакуль не будзе выканана асноўная яго ўмова – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

 ПАЛIТЫКА 

Мінчукі шукалі жулікаў, якія фальсіфікуюць выбары (Фота)
18:09, 27/11/2006

Акцыя-перфоманс пад дэвізам “Шукаем жулікаў!”, прысвечаная нядаўней заяве Аляксандра Лукашэнкі аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006-га года, адбылася 26 лістапада, у цэнтры Менска. Моладзевыя актывісты насупраць гандлёвага дому “Імпульс” недалёка ад плошчы Якуба Коласа развярнулі расцяжку “Шукаем жулікаў!”, партрэты Аляксандра Лукашэнкі і чырвона-зялёныя сцяжкі, пасля чаго накіраваліся да Камароўскага рынка, а адтуль – да гандлёвага дому “Паркінг”.

Вярхоўны суд разгледзіць позву Мінюста да БХК
18:04, 27/11/2006

Заўтра, 28 лістапада, а 10 гадзіны раніцы ў будынку Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь па адрасе Леніна, 28 адбудзецца судовае паседжанне па пазове Міністэрствы юстыцыі да РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” аб прыпыненні дзейнасці. Падставай патрабаванняў Мінюста з`яўляецца няплата падаткаў БХК па грантах ТАСІС.

Украіна супраць адзінай мяжы с краінамі СНД
17:37, 27/11/2006

Украіна не згодная са шматлікімі палажэннямі дакладу групы высокага ўзроўня аб падвышэнні эфектыўнасці і перспектывах развіцця СНД. Аб гэтым сказаў журналістам у Менску міністр замежных спраў Барыс Тарасюк, перадаюць "Украинськи новини". "Я падпісаў дакумент аб дакладзе групы высокага ўзроўня па рэфармаванні СНД, гэты дакумент быў кампрамісам, які ўключае і пазіцыю Ўкраіны, і пазіцыю старшыні Казахстана, хоць сам даклад змяшчае шмат палажэнняў, з якімі мы не згодныя, і ў сваім выступе я звярнуў на гэта ўвагу", – сказаў Тарасюк.

Ірына Красоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі
17:22, 27/11/2006

21-24 лістапада ўдава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы помним” Ірына Красоўская знаходзілася ў Таліне, дзе прыняла ўдзел у некалькіх адмысловых мерапрыемствах, прысвечаных Беларусі. Ірына Красоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Ільвесам, былым прэм’ер-міністрам Мааратам Лаарам, сябрамі Парламента Эстоніі, прадстаўнікамі эстонскіх СМІ.

Канадские программисты разработали средство для борьбы с «врагами интернета»
16:41, 27/11/2006

Исследователи из Университета Торонто (Канада) представили необычный программный комплекс Psiphon, который, по словам разработчиков, способен преодолевать различные государственный методы цензурирования в интернете. "Новая программа позволит гражданам стран, ограничивающих свободу в интернете, получать свободный доступ к запрещенным интернет-ресурсам из любой точки", - говорят в Университете. Напомним, что не так давно международная организация Репортеры без границ составила список из 13 стран "врагов интернета". В данный список попали такие страны, как Китай, Сирия, Вьетнам, Беларусь и другие.

Беларусы не жадаюць паміраць за Расею
16:37, 27/11/2006

Сацыёлагі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў папрасілі беларусаў вызначыць сваё дачыненне да неадназначнага выказвання Аляксандра Лукашэнкі, звязанага з расейска-беларускімі “саюзніцкімі” адносінамі. Так, падчас нядаўней прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Лукашэнка заявіў: “Калі танкі пайдуць адтуль (з Захаду) на Расею, мы будзем паміраць за Расею. І наш народ павінен быць да гэтага гатовы”. Сацыёлагі высвятлілі, што больш паловы (51,4%) не згодныя з гэтымі словамі Лукашэнкі, падтрымалі такі пафас Лукашэнкі толькі 25,9% рэспандэнтаў і 10,8% сказалі, што ім гэта абыякава.

Беларусы чакаюць падаражэння газу і разрыва адносінаў з Расеяй
16:37, 27/11/2006

Прыкладна 36% грамадзянаў Беларусі, апытаных сацыёлагамі, спадзяюцца, што рэзкага падвышэння цаны на газ для Беларусі не адбудзецца. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. У той жа час 34,9% рэспандэнтаў не падзяляюць такі аптымізм і рыхтуюцца да горшага варыянту развіцця падзей. Яны чакаюць рэзкага росту цэнаў за абагрэў і іншыя тавары і паслугі, калі цана на расейскі газ для Беларусі ўсёткі будзе падвышаная з цяперашніх $46 да названых $200 або нават $230.

Якія звесткі збіраў у Польшчы і Літве беларускі шпіён?
16:27, 27/11/2006

Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы праводзіць расследаванне ў дачыненні грамадзяніна Беларусі, які быў затрыманы ў Вільні па падазроне ў шпіянажы супраць Польшчы, паведамляе “Інтэрфакс”. “ДДБ мае намер высветліць, якія сувязі меў затрыманы, што яго цікавіла ў Літве. Вынікі расследвання ў будучым павінны спрыяць выяўленню больш шырокай карціны аб крузе яго інтарэсаў як у Польшчы, так і ў Літве”, – сказаў у панядзелак на брыфінгу гендырэктар ДДБ Арвідас Поцюс.

Пуцін прыляціць у Менск апошнім
16:23, 27/11/2006

Увечар 27 лістапада ў Менск пачнуць прыбываць удзельнікі заўтрашняга саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД. Па паведамленні прэс-службы Міністэрства замежных спраў, у 17 гадзін чакаецца прыбыццё прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмонава.

Стала вядома прозвішча затрыманага ў Літве беларускага шпіёна
15:31, 27/11/2006

У Літве арыштаваны грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіёнскай дзейнасцю, паведаміла ў суботу Associated Press, спасылаючыся на генеральнага пракурора Польшчы Януша Качмарака (Janusz Kaczmarek). Пракурор распавёў у тэлеінтэрв’ю, якое было дадзенае каналу TVN24, што затрыманы займаўся шпіянажам супраць Польшчы і доўгі час наносіў шкоду эканамічным і абаронным інтарэсам краіны. “Радыё Свабода” стала вядома прозвішча беларускага шпіёна – Сяргей Моніч.

Алеся Абрамовіча арыштавалі на 15 сутак
15:20, 27/11/2006

Актывіст апазіцыі Алесь Абрамовіч быў затрыманы 25-га лістапада каля калёніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакараньне экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін. Паводле міліцэйскага пратаколу, Алесь Абрамовіч узьняў партрэт палітвязьня і некалькі разоў крыкнуў: "Свабоду Казуліну! Свабоду палітвязьням! Лукашэнку за краты!”. За гэта яго абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу.

Беларускі рэжым не прымае прапанову Еўразвяза?
14:35, 27/11/2006

Учора ў эфіры Беларускага тэлебачання намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч раскрытыкавала прапановы Еўрапейскага Звяза па пашырэнні эканамічных сувязяў з Беларуссю і значным павелічэнні фінансавай дапамогі краіне ў абмен на дэмакратызацыю.

Запэўненні ўрада – не загад для службоўцаў
14:29, 27/11/2006

У той час, калі вышэйшыя службоўцы Савета Міністраў пераконваюць Міжнародную арганізацыю працы ў выкананні яе рэкамендацый па выяўленні парушэнняў правоў прафсаюзаў, Магілёўскі гарвыканкам у другі раз адмаўляе ў рэгістрацыі пяршоўцы Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе www.praca-by.info. Нягледзячы на тое, што прафсаюз падаў у рэгіструючы орган поўны пакет дакументаў, уключаючы юрыдычны адрас, Магілёўская тэрытарыяльная першасная арганізацыя РЭП атрымала адмову і па-ранейшаму змушаная працаваць нелегальна.

Івонка Сурвіла: «Маладыя героі Беларусі дасягнуць волі для свайго народу»
13:47, 27/11/2006

86-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначае ў гэтыя дні Беларусь. У 1920 годзе ў Беларусі была абвешчаная Слуцкая Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 лістапада 1920 году пачаліся першыя баі случчакоў з Чырвонай Арміяй. З нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну да беларусаў звярнулася старшыня БНР Івонка Сурвіла.

Віцебская міліцыя аказвае ціск на праваабаронца
13:30, 27/11/2006

Як паведаміў праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядомы гарадзенскі праваабаронца і грамадзкі дзеяч Віктар Сазонаў, яго некалькі дзён перасьледавала віцебская міліцыя. На мінулым тыдні ён разам з польскім калегам быў запрошаны ў Наваградак, Паставы і Віцебск на сяброўскія сустрэчы з мясцовымі краязнаўцамі. Ад самога пачатку краязнаўчая вандроўка зацікавіла дзяржаўныя органы, пачынаючы ад ідэалагічнага аддзелу, пашпартна-візавай службы і заканчваючы міліцыяй і людзьмі ў цывільным, якія той міліцыяй кіравалі.

Хельсінкскі Камітэт патрабуе праверкі фактаў фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі
13:28, 27/11/2006

У сувязі з заявай Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што апошнія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя, РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) лічыць неабходным правядзенне поўнага і галоснага расследавання кампетэнтнымі органамі і прыцягнення вінаватых да адказнасці. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве прэс-службы БХК. “З заявы А.Лукашэнкі выцякае, што ён асабіста паўплываў на скажэнне вынікаў галасавання, што пацвярджаюць высновы БХК па выніках незалежнага назірання за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, – адзначае прэс-служба БХК.

У Магілёве затрымалі грамадскіх дзеячоў з Швецыі, Літвы і Украіны
13:15, 27/11/2006

У Магілёве затрымалі замежнікаў, што ўдзельнічалі ў сэмінары, на якім абмяркоўвалі праблемы гендэрнага балянсу, паведамляе “Радыё Свабода”. Арганізатарку групы, грамадзянку Швэцыі Марыю Свэнсан, аштрафавалі на 10 мінімальных велічынь.

Беларускіх спартсменаў не пусцілі ў Францыю
12:56, 27/11/2006

Амбасада Францыі ў Менску адмовіла ў выдачы віз сябрам зборнай Беларусі па футзале для паездкі на чэмпіянат Еўропы ў Барселону. Службоўцы з Міністэрства спорта і турызму Рэспудлікі Беларусь заявілі ў інтэрв’ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу, што “адмова ў візах, якую атрымалі спартсмены, нічым не матываваная”.

У Вільні абмяркоўваюць правы чалавека ў Расеі і Беларусі
12:48, 27/11/2006

У Вільні сёння пачалася міжнародная канферэнцыя “Правы чалавека ў Расеі і Беларусі”, паведамілі карэспандэнту ИА REGNUM у Сейме Літвы. Свае даклады на гэтую тэму прадставіць еўрапарламентар Вітаўтас Ландсбергіс, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Руслана Лыжычка, дэпутат Сейма Літвы Эмануэль Зінгер, дырэктар Дэпартамента Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі МУС Літвы Арунас Вінчунас, дарадца Еўрапейскай парламенцкай дэлегацыі ЕЗ-Расея Арнольдас Пранкявічус і іншыя палітыкі.

Саммит в Минске может стать неприятным для Путина
12:41, 27/11/2006

Обсуждение путей реформирования СНГ на саммите в Минске, который открывается во вторник, может пойти по сценарию, неприятному для России. Александр Лукашенко уже продемонстрировал России, что даже считающиеся пророссийскими страны СНГ не прочь заключать друг с другом соглашения, направленные против диктата Москвы. В свою очередь первый заместитель министра иностранных дел РФ Андрей Денисов заявил, что Россия не рассматривает пространство СНГ как свою вотчину, но не намерена поступаться своими жизненно важными интересами в этом регионе.

Швейцарыя дапаможа новым сябрам ЕЗ
12:13, 27/11/2006

На рэферэндуме, які адбыўся ў Швейцарыі, мясцовыя выбаршчыкі ўхвалілі планы ўрада аб падаванні 1 млрд швейцарскіх франкаў (каля 800 млн. даляраў) 10 новым сябрам Еўразвяза. У падтрымку гэтай ініцыятывы выказаліся 53% з тых, хто прагаласаваў.

39 дзень галадоўкі. Казулін патрабуе разглядзець беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН
11:55, 27/11/2006

25 лістапада падчас сустрэчы са сваякамі экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін у чарговы раз заявіў, што беларускае пытанне павінна быць разгледжанае ў Радзе Бяспекі ААН. Менавіта ў гэтым, заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты, мэта ягонай галадоўкі. “Тое, што прынятая рэзалюцыя Трэцяга камітэта ААН па Беларусі – гэта ўжо добра. Але Лукашэнка на такія рэзалюцыі пляваў і будзе далей пляваць, хоць яму гэта ўжо будзе значна цяжэй. Таму для мяне важная заява Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, МЗСа Францыі, хоць бы аб намеры паставіць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі ў павестку паседжання Рады Бяспекі ААН, каб прымусіць Лукашэнку рэагаваць на дадзеную рэзалюцыю”, – заявіў Казулін.

КДБ пакінуў без каментараў арышт беларускага шпіёна ў Літве
11:27, 27/11/2006

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі пакуль ніяк не каментуюць затрыманне на тэрыторыі Літвы па падазроне ў шпіянажы беларускага грамадзяніна. Як паведаміў БелаПАН начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Валерый Надтачаеў, яму па гэтым факце сказаць няма чаго.

У Бабруйску КДБ заклікалі вызваліць Зміцера Дашкевіча (Фота)
11:15, 27/11/2006

Графіці “Свабоду Дашкевічу!” з’явіліся днямі ў цэнтры Бабруйска. Пераважна на сьценах тых устаноў, якія непасрэдна ці ўскосна прымаюць удзел у рэпрэсіях супраць апазіцыі. Адзін з такіх надпісаў гараджанне маглі пабачыць на ўваходзе ў мясцовую ўправу КДБ.

Чарговы дэкрэт Лукашэнкі парушае Канстытуцыю
11:07, 27/11/2006

Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі аб дадатковых мерах абароны дзяцей у сем`ях з дрэнным становішчам, які падпісаны 24 лістапада, нельга назваць ні канстытуцыйным, ні годным цывілізаванай дзяржавы, лічыць юрыст Сяргей Балыкін.

Пасля працяглай галадоўкі родныя не пазналі Аляксандра Казуліна
10:50, 27/11/2006

25 лістапада адміністрацыя Віцебскай калёніі “Віцьба-3” ўпершыню дазволіла 15-хвіліннае спатканьне з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным для ягонай жонкі Ірыны дачкі Юліі. “Я яго не пазнала, я калі зайшла ў пакой для спатканьняў і пачала шукаць вачыма тату, то прайшла міма… Таму што ён вельмі худы, важыць 70 кіляграмаў, у пачатку галадоўкі ён быў 91 кіляграм. Да турмы – 105”, -- паведаміла “Радыё Свабода” дачка Казуліна Юлія.

Супрацоўнікам расейскай «Новой газеты» пагражаюць забойствам
10:36, 27/11/2006

24 лістапада 2006 года двум супрацоўнікам “Новой газеты” пагражалі забойствам. Аб гэтым паведаляецца ў заяве выдання, размешчанай на сайце газеты ў панядзелак. Па дадзеных “Новой газеты”, аднаму з яе супрацоўнікаў пагражалі ў сувязі з публікацыяй артыкулаў аб праблемах Паўночнага Каўказа, а другому – з-за расследавання забойства аглядальніцы газеты Ганы Паліткоўскай.

Еўразвяз абмеркаваў з Расеяй сітуацыю ў Беларусі
10:31, 27/11/2006

Беларускае пытанне абмяркоўвалася падчас саміту ЕЗ-Расея, які адбыўся 24 лістапада ў Хельсінкі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня апарата прэм’ер-міністра Фінляндыі. Па яго словах, прадстаўнікі Еўразвяза растлумачылі сваю пазіцыю, якая датычыцца адносінаў з Беларуссю. “Мы ў чарговы раз распавялі аб сваім бачанні палітычнай сітуацыі ў Беларусі, – сказаў суразмоўца. – А таксама абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю і народам Беларусі без аднаўлення кантактаў з афіцыйным Менскам”.

У Літве арыштаваны беларускі шпіён
10:26, 27/11/2006

У Літве арыштаваны грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіёнскай дзейнасцю, паведаміла ў суботу Associated Press, спасылаючыся на генеральнага пракурора Польшчы Януша Качмарака (Janusz Kaczmarek).

«Газпром» заклаў у бюджэт цану на газ для Беларусі – 200 даляраў
10:26, 27/11/2006

Кампанія “Газпром” збіраецца ў 2007 годзе прадаваць газ у Еўропу па 293 даляры за тысячу кубаметраў. Беларусі блакітнае паліва будзе дастаўляцца па цане ў 200 даляраў, Расеі – 49 даляраў за тысячу кубаметраў. Такія паказчыкі закладзеныя ў бюджэт “Газпрома” на 2007 год, паведамляе газета “Ведомости”. Нягледзячы на рэкордныя для кампаніі прыбыткі, выдаткі кампаніі перавысяць прыбыткі на 3,4 млрд даляраў. Урад змушае кампанію накіроўваць выручку не на пашырэнне здабычы, а на пагашэнне запазычанасці.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Белорусская таможня конфисковали российские конфеты
10:32, 27/11/2006

Российские кондитерские изделия, названия которых совпали с белорусскими, конфискованы в доход государства. Грузовики отпущены. Об этом сообщил БелаПАН пожелавший остаться неизвестным предприниматель, чей груз также был задержан на Витебской таможне. "У меня забрали карамель "Взлетную" и другие наименования, которые совпали с названиями изделий гомельской фабрики "Спартак", на 3.000 долларов США, у кого-то - печенье на 2.000-2.500. Почти у всех часть грузов конфискована сотрудниками службы по борьбе с экономическими преступлениями. При этом весь товар был сертифицирован", - сказал предприниматель. "Могли бы предупреждать о своих инициативах, никто бы не вез продукцию, которая еще в этом месяце считалась легальной", - добавил он.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

В районе Национального аэропорта будет ограничено транспортное движение
18:15, 27/11/2006

В районе Национального аэропорта Минск в связи с прибытием делегаций и проведением саммита глав государств СНГ 28 ноября будет ограничено движение транспортных средств.

Казахскую нефть будут экспортировать через Украину
17:29, 27/11/2006

СП "Тенгизшевройл" (ТШО, разрабатывает месторождение Тенгиз в Атырауской области Казахстана) планирует осуществлять экспорт нефти через украинский терминал на Черном море, сообщил заместитель генерального менеджера отдела по связям с правительством и общественностью СП Антонио Палмейрим.

Алжир и Нигерия протянут газопровод из Африки в Европу
15:06, 27/11/2006

Алжир и Нигерия рассматривают возможность строительства газопровода через пустыню Сахара для поставок газа в Европу. В строительство одного из самых длинных газопроводов мира планируется вложить 10 млрд долларов. Предположительно проект может быть завершен к 2015 году, сообщает "Интерфакс". Если это произойдет, то Нигерия сможет поставлять в Европу до 30 млн кубометров газа в год. Основная проблема – обеспечение безопасности проекта.

В одном из детсадов Сенно зафиксирована вспышка дизентерии
14:31, 27/11/2006

Состояние 15-ти поступивших в районную больницу Сенно больных дизентерией в настоящее время удовлетворительное, некоторые из них готовятся к выписке. Новые пациенты с подозрением на это заболевание в больницу не поступали. Об этом БЕЛТА сообщил заместитель главного санитарного врача Витебского областного центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья Альфред Радишевич.

В Речицком пиве нашли ртуть
12:03, 27/11/2006

Гомельские врачи пытаются извлечь ртутный шарик из желудка 52-летнего мужчины. Ртуть гомельчанин проглотил вместе с пивом «Днепровское», произведенным в Речице.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: