Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алеся Абрамовіча арыштавалі на 15 сутак 15:20, 27/11/2006
Актывіст апазіцыі Алесь Абрамовіч быў затрыманы 25-га лістапада каля калёніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакараньне экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін. Паводле міліцэйскага пратаколу, Алесь Абрамовіч узьняў партрэт палітвязьня і некалькі разоў крыкнуў: "Свабоду Казуліну! Свабоду палітвязьням! Лукашэнку за краты!”. За гэта яго абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу.
Судзьдзя Віцебскага райсуду Міхаіл Зубеня таксама кваліфікаваў дзеяньні затрыманага сябра БСДП “Грамада” як несанкцыянаваны мітынг. Паводле судовае пастановы, Алесь Абрамовіч пакараны 15-цю суткамі арышту, якія ён мусіць правесьці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Двое сутак з часу затрыманьня 25-га лістапада ўжо прайшлі, бо мінулыя выходныя спадар Абрамовіч ужо правёў у Віцебску пад вартай, паведаміла “Радыё Свабода”.