Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
39 дзень галадоўкі. Казулін патрабуе разглядзець беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН 11:55, 27/11/2006
25 лістапада падчас сустрэчы са сваякамі экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін у чарговы раз заявіў, што беларускае пытанне павінна быць разгледжанае ў Радзе Бяспекі ААН. Менавіта ў гэтым, заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты, мэта ягонай галадоўкі. “Тое, што прынятая рэзалюцыя Трэцяга камітэта ААН па Беларусі – гэта ўжо добра. Але Лукашэнка на такія рэзалюцыі пляваў і будзе далей пляваць, хоць яму гэта ўжо будзе значна цяжэй. Таму для мяне важная заява Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, МЗСа Францыі, хоць бы аб намеры паставіць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі ў павестку паседжання Рады Бяспекі ААН, каб прымусіць Лукашэнку рэагаваць на дадзеную рэзалюцыю”, – заявіў Казулін.
Па словах палітвязня, галадоўку ён будзе працягваць. “Буду працягваць галадоўку, што б там ні было. Чакаю таксама афіцыйных вестак ад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, МЗСа Францыі альбо суменсай заявы з гэтай нагоды усіх амбасадараў Еўразвяза і ЗША, што яны зробяць усё магчымае, каб беларускае пытанне стала прадметам абмеркавання і афіцыйна заклічуць мяне выйсці з галадоўкі”, – заявіў Аляксандр Казулін.
Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць пазапраўнага, па яго меркаванні, знаходжання ва ўладзе А.Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.