Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром» заклаў у бюджэт цану на газ для Беларусі – 200 даляраў
10:26, 27/11/2006

Кампанія “Газпром” збіраецца ў 2007 годзе прадаваць газ у Еўропу па 293 даляры за тысячу кубаметраў. Беларусі блакітнае паліва будзе дастаўляцца па цане ў 200 даляраў, Расеі – 49 даляраў за тысячу кубаметраў. Такія паказчыкі закладзеныя ў бюджэт “Газпрома” на 2007 год, паведамляе газета “Ведомости”. Нягледзячы на рэкордныя для кампаніі прыбыткі, выдаткі кампаніі перавысяць прыбыткі на 3,4 млрд даляраў. Урад змушае кампанію накіроўваць выручку не на пашырэнне здабычы, а на пагашэнне запазычанасці.

Манаполія плануе экспартаваць у далёкае замежжа 157,8 млрд кубаметраў газу, атрымаўшы за іх 46 млрд даляраў, гаворыцца ў дакументах кампаніі. Гэта амаль на 20% больш за 37 млрд даляраў, якія канцэрн чакае атрымаць ад экспарту ў 2006 годзе. Гэта значыць прагнозная цана тысячы кубаметраў газу павінна скласці 293 даляры. Па меркаванні аналітыкаў, нягледзячы на тое, што гэта вельмі высокі ўзровень – зараз цана газу ў Еўропе 260-270 даляраў – кампанія зможа атрымаць такую цану.

У тым жа бюджэтным плане кампаніі паведамляецца, што цана газу для СНД без Украіны павінна скласці прыкладна 210 даляраў за тысячу кубаметраў. У Беларусь “Газпром” збіраецца пастаўляць газ па 200 даляраў. Вакол цаны на расейскі газ ужо не першы месяц ідзе гарачая спрэчка, і Аляксандр Лукашэнка ў пачатку кастрычніка назваў такое падвышэнне цаны “адназначна разрывам усіх адносінаў, у эканоміцы – так гэта сапраўды”. Тым не менш, у “Газпроме”, здаецца, лічаць пытанне цаны вырашаным.

Падвысяць газавыя цэны і для краін Прыбалтыкі. Як паведамляе газета “Коммерсант”, у 2007 годзе “Газпром” падніме цану 210-260 даляраў за тысячу кубаметраў. На ніжні парог разлічваюць у Літве, верхні не выключаюць у Эстоніі. Галіновыя аналітыкі ўпэўненыя, што ў Прыбалтыцы, у адрозненні ад Беларусі, не будзе канфліктаў вакол росту газавых цэнаў, бо гэтыя краіны псіхалагічна ўжо згадзіліся з падвышэннем.

Калі ў расейскай газавай карпарацыі атрымаецца рэалізаваць усе свае планы, то “Газпром” атрымае рэкордную выручку ў 98,5 млрд даляраў. Разам з гэтым службоўцы мяркуюць, што “Газпрому” варта патраціць выручку ад экспарту на пагашэнне знешняй запазычанасці, якая перавышае 27 млрд даляраў. У суботу міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што яго ведамства “зацікаўленае, каб значная частка (дадатковых прыбыткаў ад экспарту) накіроўвалася на пагашэнне знешняй запазычанасці кампаніі”. Эксперты гавораць, што для кампаніі было б больш карысна расходваць грошы на пашырэнне здабычы.

Цікава, што нават рэкордныя цэны на газ у Еўропе не выратуюць “Газпром” ад дэфіцыту бюджэту. Каб пакрыць яго, “Газпром” у наступным годзе плануе заняць 3,4 млрд даляраў. Як лічаць у “Газпроме”, усе свае выдаткі кампанія не можа пакрыць, таму што расейскія цэны на газ неапраўдана прыніжаныя. Кампанія разлічыла прыбыткі ад продажаў на расейскім рынку пры 15%-ным падвышэнні кошту да 49 даляраў за тысячу кубаметраў. Эксперты мяркуюць, што на большае “Газпрому” да 2008 года разлічваць не прыходзіцца. Расейскі ўрад не гатовы падняць унутраныя цэны на газ напярэдадні выбараў.


камэнтароў: 7

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: