Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцебская міліцыя аказвае ціск на праваабаронца
13:30, 27/11/2006

Як паведаміў праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядомы гарадзенскі праваабаронца і грамадзкі дзеяч Віктар Сазонаў, яго некалькі дзён перасьледавала віцебская міліцыя. На мінулым тыдні ён разам з польскім калегам быў запрошаны ў Наваградак, Паставы і Віцебск на сяброўскія сустрэчы з мясцовымі краязнаўцамі. Ад самога пачатку краязнаўчая вандроўка зацікавіла дзяржаўныя органы, пачынаючы ад ідэалагічнага аддзелу, пашпартна-візавай службы і заканчваючы міліцыяй і людзьмі ў цывільным, якія той міліцыяй кіравалі.

Машыну актывіста Віктара Сазонава адсочвалі і спынялі некалькі разоў. Міліцэйская машына дэманстратыўна рухалася ўсьлед за машынай гарадзенцаў. Участковы міліцыянт з прадстаўніком пашпартна-візавай службы нават заходзіў у прыватную хату, дзе спыняўся гарадзенскі праваабаронца, каб праверыць дакументы і даведацца пра мэту прыезду.

Кульмінацыяй такой падвышанай зацікаўленасьці стала раніца 24-га лістапада. Забіраючы машыну з платнай аўтастаянкі, сп. Сазонаў заўважыў, што кудысьці знікла медыцынская аптэчка, - і менавіта яе запатрабаваў паказаць супрацоўнік ДАІ адразу, як машына выехала са стаянкі. Акрамя гэтага міліцыянт агледзеў салон машыны, а пасьля, пракансультаваўшыся з калегам, склаў пратакол за непрышпіленыя рамні бясьпекі і забраў правы разам з талонам папярэджаньняў. Праваабаронца заявіў, што за такія парушэньні правы не забіраюць і ў яго ёсьць грошы, каб на месцы аплаціць штраф. У адказ супрацоўнік ДАІ заявіў, што пра гэты выпадак ў Гародні таксама павінны ведаць і правы не вярнуў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: