Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарговы дэкрэт Лукашэнкі парушае Канстытуцыю
11:07, 27/11/2006

Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі аб дадатковых мерах абароны дзяцей у сем`ях з дрэнным становішчам, які падпісаны 24 лістапада, нельга назваць ні канстытуцыйным, ні годным цывілізаванай дзяржавы, лічыць юрыст Сяргей Балыкін.

“Зразумела, мэта дэкларуецца добрая і праблему вырашаць неабходна, але метады яе рэалізацыі, прадугледжаныя дэкрэтам, нармальнымі не назавеш, – заявіў эксперт у інтэрв`ю БелаПАН. – Напрыклад, дэкрэт прадугледжвае магчымасць пазасудовага адабрання дзяцей па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх у бацькоў, якія вядуць амаральнае жыццё, дрэнна ўплываюць на дзяцей, з`яўляюцца хранічнымі алкаголікамі і наркаманамі. Разам з тым артыкул 32-гі Канстытуцыі ўсталёўвае, што дзеці могуць быць аддзеленыя ад сваёй сям`і супраць волі бацькоў толькі па рашэнні суду. Такім чынам, дэкрэт прама супярэчыць Канстытуцыі, хоць яна валодае вяршэнствам нават па дачыненні да актаў прэзідэнта”.

Акрамя таго, як адзначыў эксперт, дэкрэт прадугледжвае прымусовае працаўладкаванне нядбайных бацькоў. “Адзначу, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй праца з’яўляецца менавіта правам, а не абавязкам грамадзяніна, – зазначыў С.Балыкін. – Акрамя таго, шэраг міжнародных пагадненняў, удзельнікам якіх з’яўляецца Беларусь, забараняюць прымусовую працу. Як вядома, прымусовая праца эфектыўнай не бывае, а дэкрэт прадугледжвае яшчэ і кантроль за наведваннем працы нядбайнымі бацькамі з боку праваахоўных органаў. Гэта запатрабуе дадатковых выдаткаў”.

Як адзначыў эксперт, у адпаведнасці з дэкрэтам нядбайных бацькоў прыйдзецца ўладкоўваць на досыць высокааплатную працу. “Дэкрэт прадугледжвае, што заробку такога бацькі павінна хапляць на пакрыццё выдаткаў, звязаных з утрыманнем дзяцей, і яшчэ не менш за 30 % павінна застацца яму самому, – нагадаў эксперт. – Як паведаміў падчас нарады 30 жніўня прэзідэнт Беларусі, на ўтрыманне кінутага дзіцяці дзяржава расходуе каля 120 даляраў у месяц, адпаведна, зарплата бацькі павінна складаць каля 200 даляраў. На такую зарплату згадзіліся б шматлікія добрасумленныя бацькі”.

Цывілізаванае грамадства не павінна паступаць такім чынам нават з самымі прыгнечанымі яго сябрамі, упэўнены эксперт. “Мала таго, што гэта амаральна, так гэта яшчэ і малаэфектыўна эканамічна”, – зазначыў С.Балыкін.

“Цяжка судзіць, чаму кіраўніцтва краіны выдала падобны нарматыўны акт, але здаецца, што ён накіраваны хутчэй не на рашэнне праблемы, а на тое, каб адпомсціць нядбайным бацькам”, – лічыць юрыст.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: