Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз абмеркаваў з Расеяй сітуацыю ў Беларусі 10:31, 27/11/2006
Беларускае пытанне абмяркоўвалася падчас саміту ЕЗ-Расея, які адбыўся 24 лістапада ў Хельсінкі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня апарата прэм’ер-міністра Фінляндыі. Па яго словах, прадстаўнікі Еўразвяза растлумачылі сваю пазіцыю, якая датычыцца адносінаў з Беларуссю. “Мы ў чарговы раз распавялі аб сваім бачанні палітычнай сітуацыі ў Беларусі, – сказаў суразмоўца. – А таксама абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю і народам Беларусі без аднаўлення кантактаў з афіцыйным Менскам”.
Як паведамлялася раней, у чарговым саміце ЕЗ-Расея прымалі ўдзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, міністр унутраных спраў Сяргей Лаўроў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Герман Грэф. З боку ЕЗ у працы форума ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Фінляндыі Мацці Ванханен, кіраўнік Еўракамісіі Хасэ Мануэль Барозу і прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспкі Хаўер Салана.