Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасля працяглай галадоўкі родныя не пазналі Аляксандра Казуліна
10:50, 27/11/2006

25 лістапада адміністрацыя Віцебскай калёніі “Віцьба-3” ўпершыню дазволіла 15-хвіліннае спатканьне з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным для ягонай жонкі Ірыны дачкі Юліі. “Я яго не пазнала, я калі зайшла ў пакой для спатканьняў і пачала шукаць вачыма тату, то прайшла міма… Таму што ён вельмі худы, важыць 70 кіляграмаў, у пачатку галадоўкі ён быў 91 кіляграм. Да турмы – 105”, -- паведаміла “Радыё Свабода” дачка Казуліна Юлія.

Жонка палітвязьня Ірына Казуліна зазначыла, што яе муж цяпер падобны на былога палітвязня Сяргея Скрабца, які нядаўна выйшаў з віцебскай турмы, – такі ж худы.

Адміністрацыя дапусьціла родных з мэтай, каб яны ўгаварылі Казуліна спыніць галадоўку. Але гэта ім не ўдалося,-- паведаміла Юлія Казуліна.

“Я зразумела, што ён настроены вельмі сур’ёзна, ён сказаў, што будзе галадаваць столькі, колькі патрэбна, незалежна ад таго, наколькі гэта будзе небясьпечна для яго жыцьця”, -- сказала дзяўчына

Юлія Казуліна паведаміла, што ў гонар свайго дня народзінаў яе бацька выставіў іншым зьняволеным вядро гарбаты з цукеркамі. А сам піў ваду.

Аляксандар Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе А. Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН ды яднаньня беларускай апазыцыі.

Разам з Ірынай і Юліяй Казулінай у Віцебск езьдзілі паплечнікі А. Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: