Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Якія звесткі збіраў у Польшчы і Літве беларускі шпіён? 16:27, 27/11/2006
Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы праводзіць расследаванне ў дачыненні грамадзяніна Беларусі, які быў затрыманы ў Вільні па падазроне ў шпіянажы супраць Польшчы, паведамляе “Інтэрфакс”. “ДДБ мае намер высветліць, якія сувязі меў затрыманы, што яго цікавіла ў Літве. Вынікі расследвання ў будучым павінны спрыяць выяўленню больш шырокай карціны аб крузе яго інтарэсаў як у Польшчы, так і ў Літве”, – сказаў у панядзелак на брыфінгу гендырэктар ДДБ Арвідас Поцюс.
У сваю чаргу пракурор з Польшчы Януш Качмарак паведаміў на брыфінгу, што затрыманы на працягу некалькіх гадоў сустракаўся на тэрыторыі Літвы з грамадзянамі Польшчы з мэтай іх завербаваць, а таксама спрабаваў здабыць сакрэтную інфармацыю.
Напярэдадні суд у Вільні вынес рашэнне аб арышце затрыманага тэрмінам на адзін месяц. Чакаецца, што за гэты час будзе вырашанае пытанне аб яго экстрадыцыі. Менск паінфармаваны аб затрыманні грамадзяніна Беларусі.
У мінулую суботу ў выніку сумеснай аперацыі пракуратур і спецслужб Літвы і Польшчы ў Вільні затрыманы грамадзянін Беларусі, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці супраць Польшчы.
“Затрыманне здзейсненае, выконваючы просьбу аб прававой дапамозе Польшчы на падставе дзеючай двухбаковай літоўска-польскай дамовы (аб прававой узаемадапамозе – ИФ)”, – паведаміў генеральны пракурор Літвы Альгімантас.
Па словах А.Валанцінаса, у Польшчы распачатае дасудовае расследванне справы, “бо супрацоўнікі правааховы Літвы валодаюць дадзенымі, што гэты грамадзянін Беларусі дзейнічаў супраць інтарэсаў Польшчы”.
Пазней у прэс-службе Генеральнай пракуратуры Літвы “Інтэрфаксу” паведамілі, што праваахоўныя органы Польшчы падазраюць затрыманага грамадзяніна Беларусі ў “падбухторванні збіраць і перадаваць разведке замежнай дзяржавы інфармацыю аб Польшчы”.
“Генпракуратура Літвы і пракуратура Польшчы падкрэсліваюць, што затрыманне грамадзяніна Беларусі С.М. ніяк не звязанае са здзелкай польскай кампаніі PKN Orlen з акцыямі Mazeikiu nafta, з сітуацыяй на літоўска-латвійскай дзяржаўнай мяжы, якая абвастрылася, і самітам НАТО у Рызе, які мае быць”, – паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.
Раней літоўскія СМІ паведамілі, што дзейнасць затрыманага магла быць звязаная з надыходзячым самітам НАТО у Рызе або са становішчам на межах Літвы і Расеі з Латвіяй, якое абвастрылася, дзе літоўскія і польскія аўтаперавозчыкі змушаныя суткі напралёт прастойваць у вялізных чэргах.