Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Івонка Сурвіла: «Маладыя героі Беларусі дасягнуць волі для свайго народу» 13:47, 27/11/2006
86-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначае ў гэтыя дні Беларусь. У 1920 годзе ў Беларусі была абвешчаная Слуцкая Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 лістапада 1920 году пачаліся першыя баі случчакоў з Чырвонай Арміяй. З нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну да беларусаў звярнулася старшыня БНР Івонка Сурвіла.
“Дарагія Суродзічы,
Віншую Вас з нашым вялікім сьвятам, Днём Памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну, якія 86 гадоў таму пайшлі ахвяроўваць сваім жыцьцём, каб жыла Бацькаўшчына.
Прашу Вас адзначыць Слуцкі Збройны Чын, як гэта мы робім кожны год, калі не на супольнай урачыстай акадэміі, дык прынамсі хвілінай маўчаньня кругом сьвечкі ў памяць змагароў.
Хацела б, каб усе мы прыпомнілі адначасна нашых сёлетніх маладых герояў, якія ў сакавіку месяцы паказалі сьвету, што яны таксама гатовыя змагацца за волю і незалежнасьць Беларусі. Падчас майго падарожжа ў Прыбалтыку і Польшчу ў кастрычніку месяцы я мела шчасьце спаткаць некаторых з гэтых маладых герояў. Так як нашыя Случчакі, яны заслугоўваюць нашай павагі і ўдзячнасьці. Яны мяне запэўнілі, што ЯНЫ дасягнуць волі для свайго народу.
Дык памажы ім Божа!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”