Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бабруйску КДБ заклікалі вызваліць Зміцера Дашкевіча (Фота) 11:15, 27/11/2006
Графіці “Свабоду Дашкевічу!” з’явіліся днямі ў цэнтры Бабруйска. Пераважна на сьценах тых устаноў, якія непасрэдна ці ўскосна прымаюць удзел у рэпрэсіях супраць апазіцыі. Адзін з такіх надпісаў гараджанне маглі пабачыць на ўваходзе ў мясцовую ўправу КДБ.
Нагадаем, што 1 лістапада лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады пазбаўленьня волі паводле арт.193 ч.1 за "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". З 15 верасьня моладзевы лідэр знаходзіцца ў менскім СІЗА па вул.Валадарскага.