Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася да сусветнай супольнасці з заклікам паўплываць на Раду Бяспекі ААН, каб яна разглядзела сітуацыю ў Беларусі. “Людзі света! Сёння ад кожнага з вас залежыць жыццё майго мужа Аляксандра Казуліна! Ужо 39-ы дзень ён трымае галадоўку пратэсту супраць існуючага дыктатарскага рэжыму нелегетымнага прэзідэнта А.Лукашэнкі”, – заклікае Ірына Казуліна. За 8 месяцаў зняволення палітвязень страціў 30 кілаграмаў вагі і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Палітык заяўляе, што не спыніць галадоўку, пакуль не будзе выканана асноўная яго ўмова – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.
“У краіне – зацяжны канстытуцыйны крызіс. Сітуацыя з правамі чалавека крытычная. Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН па ініцыятыве ЗША, Канады і Еўразвяза прыняў рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Я вельмі ўдзячная за гэты крок наперад. Мой муж упэўнены, што толькі Рада Бяспекі ААН можа паўплываць на змену сітуацыі ў краіне. Беларусь з`яўляецца паўнапраўным сябрам ААН і абавязаная лічыцца з рашэннем Рады Бяспекі ААН. Таму А.Казулін звяртаецца з просьбай, каб хоць адна з краінаў “вялікай васьмёркі” выйшла з прапановай пастаноўкі пытання па Беларусі на Радзе Бяспекі ААН”, – піша жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты.
Ірына Казуліна заклікае міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае, каб выратаваць яе мужа:
“Сёння я заклікаю з адчайнай просьбай зрабіць усё, што ад вас залежыць. Інакш мой муж, які адважыўся супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму, можа ЗАГІНУЦЬ! Скажыце НЕ беларускаму дыктатару Лукашэнку! Дапамажыце вызваліць палітычных зняволеных! Выратуйце майго мужа!”, – заклікае Ірына Казуліна.
Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць пазапраўнага, па яго меркаванні, знаходжання ва ўладзе А.Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.