Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірына Красоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі 17:22, 27/11/2006
21-24 лістапада ўдава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы помним” Ірына Красоўская знаходзілася ў Таліне, дзе прыняла ўдзел у некалькіх адмысловых мерапрыемствах, прысвечаных Беларусі. Ірына Красоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Ільвесам, былым прэм’ер-міністрам Мааратам Лаарам, сябрамі Парламента Эстоніі, прадстаўнікамі эстонскіх СМІ.
Ірына Красоўская была запрошаная на паседжанне групы падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў у эстонскім парламенце. На паседжанні таксама прысутнічалі студэнты з Беларусі,якія былі выключаныя з беларускіх вну за ўдзел у акцыях пратэсту і якія навучаюцца зараз ва ўніверсітэтах Эстоніі.
23 лістапада заснавальніца грамадзянскай ініцыятывы “Мы помним” прыняла ўдзел у круглым стале, арганізаваным фондам “Открытая Эстония”. За круглым сталом абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.