Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Стала вядома прозвішча затрыманага ў Літве беларускага шпіёна 15:31, 27/11/2006
У Літве арыштаваны грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіёнскай дзейнасцю, паведаміла ў суботу Associated Press, спасылаючыся на генеральнага пракурора Польшчы Януша Качмарака (Janusz Kaczmarek). Пракурор распавёў у тэлеінтэрв’ю, якое было дадзенае каналу TVN24, што затрыманы займаўся шпіянажам супраць Польшчы і доўгі час наносіў шкоду эканамічным і абаронным інтарэсам краіны. “Радыё Свабода” стала вядома прозвішча беларускага шпіёна – Сяргей Моніч.
Качмарак падкрэсліў, што затрыманне шпіёна стала вынікам сумеснай аперацыі польскай разведкі і спецслужбаў Літвы. Пракурор не паведаміў, калі менавіта быў затрыманы і чым пэўна займаўся грамадзянін Беларусі.
У КДБ і Міністэрстве замежных справаў Беларусі зьвестак пра арышт Сяргея Моніча не камэнтуюць.