Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінчукі шукалі жулікаў, якія фальсіфікуюць выбары (Фота) 18:09, 27/11/2006
Акцыя-перфоманс пад дэвізам “Шукаем жулікаў!”, прысвечаная нядаўней заяве Аляксандра Лукашэнкі аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006-га года, адбылася 26 лістапада, у цэнтры Менска. Моладзевыя актывісты насупраць гандлёвага дому “Імпульс” недалёка ад плошчы Якуба Коласа развярнулі расцяжку “Шукаем жулікаў!”, партрэты Аляксандра Лукашэнкі і чырвона-зялёныя сцяжкі, пасля чаго накіраваліся да Камароўскага рынка, а адтуль – да гандлёвага дому “Паркінг”.
Па дарозе мінакам раздаваліся ўлёткі. У якіх гаварылася аб неабходнасці знайсці “антынародных жулікаў і фальсіфікатараў, які ўкралі больш за 400 000 галасоў у кандыдата Лукашэнкі, тым самым, не дазволіўшы яму атрымаць звышпераканаўчую і чэсную перамогу”, а гэта значыць – аб незаконнасці сакавіцкіх выбараў. Усяго было раздадзена каля 700 улётак.
Нагадаем, 23 лістапада падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў украінскім журналістам, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя. “Апошнія выбары мы сфальсіфікавалі, я ўжо заходнікам гэта гаварыў, – сказаў ён. – За прэзідэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5 працэнтаў. Гавораць, гэта не еўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86. Гэта праўда было. І калі зараз пачаць пералічваць бюлетэні, то я не ведаю, што з імі рабіць наогул. Да выбараў нам гаварылі, што калі будуць прыкладна еўрапейскія паказчыкі на выбарах, то мы вашыя выбары прызнаем. Мы збіраліся зрабіць еўрапейскія паказчыкі. Але таксама, бачыце, не атрымалася”.